Categories: Грамадства

Жыхары Берасця выступаюць за роспуск гарадскога савета дэпутатаў

Увечары 27 чэрвеня падчас сходу па пытанні будаўніцтва аптэкі ў мікрараёне “Кавалёва” яго жыхары прагаласавалі за роспуск гарадскога савета дэпутатаў, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Гэта адбылося з той нагоды, што мясцовыя ўлады, без уліку меркаванняў людзей, далі дазвол на будаўніцтва аптэкі на дваровай тэрыторыі – пры тым, што побач ужо знаходзяцца тры аптэкі.

Жыхары дамоў № № 77 і 79 па вуліцы Суворава, побач з якімі плануецца будоўля, распавялі, што напярэдадні яны пісьмова накіравалі зварот дэпутатам гарсавета з просьбай умяшацца ў сітуацыю, аднак ніякай рэакцыі не было.

Таму на сходзе было вырашана не толькі пачаць збор подпісаў за тое, каб прыпыніць будаўніцтва аптэкі, але і пастаўлена на галасаванне пытанне аб роспуску гарадскога савета дэпутатаў, паколькі “народныя выбраннікі” не здольныя абараняць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў перад органамі выканаўчай улады.

Пратакол сходу разам з подпісамі будзе накіраваны ў Берасцейскія аблвыканкам і гарвыканкам, а таксама ў гарадскі савет дэпутатаў. Акрамя таго, жыхары вуліцы Суворава заявілі пра намер усімі дасяжнымі сродкамі перашкаджаць узвядзенню двухпавярховага будынка на аварыйна небяспечным перакрыжаванні і ў непасрэднай блізкасці з жылымі дамамі. Гарадскія ўлады пакуль трымаюць паўзу.

Крыніца: spring96.org

Darya

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago