Categories: Грамадства

Інваліда аштрафавалі як ваенна- абавязанага за адмову ад дактыласкапіі

Ігар Леўчанка з Белаазёрску — не першая і не апошняя ахвяра прымусовай дактыласкапіі. У аддзел міліцыі ён быў выкліканы па пратаколу наконт парушэння правілаў пераходу праз пешаходны пераход, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Калі ён туды прыйшоў, адначасова Леўчанку прапанавалі здаць адбіткі пальцаў. Сказалі, што таго патрабуе ваенкамат. Малады чалавек праходзіць дактыласкапію адмовіўся, сказаўшы, што няхай ваенкамат яго і выклікае. У выніку на Леўчанку былі складзены 2 пратаколы: за парушэнне правілаў пераходу вуліцы і за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Перад гэтым Леўчанка адчуваў недамаганне. Стрэсавыя сітуацыі выклікалі абвастрэнне хваробы, і малады мужчына апынуўся на бальнічным ложку спачатку ў Белаазёрскай бальніцы, адкуль быў пераведзены ў абласную. Пасля 50 дзён лячэння атрымаў трэцюю групу інваліднасці.

Позву ў суд наконт адмовы ад дактыласкапіі Ігар Леўчанка атрымаў, калі клаўся ў Белаазёрскую бальніцу. Ён папрасіў адкласці суд, пакуль не выздаравее, на другую павестку не змог адказаць, паколькі ўжо знаходзіўся ў абласной бальніцы. Рашэнне суду аб тым, што аштрафаваны на 2 мільёны рублёў,  атрымаў, калі ехаў на камісію атрымліваць інваліднасць.

Цяпер Ігару Леўчанка не трэба больш здаваць адбіткі пальцаў нават у ваенкамаце. Цяпер ён неваеннаабавязаны, а 2 мільёны заплаціць трэба, што для непрацуючага інваліда вельмі праблематычна.

Крыніца: spring96.org

Darya

Recent Posts

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

16 гадзін ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

4 дні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

4 дні ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

5 дней ago

4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце

Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…

2 тыдні ago

Манастыр Бернардзінак у Берасці. Што мы пра яго ведаем?

У гістарычныя часы на тэрыторыі Берасця ўзвышаўся велічны бернардзінскі манастыр, заснаваны яшчэ ў першай палове…

2 тыдні ago