Categories: Грамадства

Мясцовага рэферэндуму пра кітайскі тэхнапарк не будзе

Улады не дазволілі жыхарам Смалявіцкага раёну самастойна вырашыць, ці патрэбны ім кітайскі індустрыяльны парк. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Грамадзяне пры падтрыманні кампаніі «Гавары праўду!» сабралі подпісы за правядзенне мясцовага рэферэндуму і падалі ў Смалявіцкі райвыканкам заяву з патрабаваннем зарэгістраваць ініцыятыўную групу. На галасаванне жыхароў раёну ставілася пытанне: «Ці згодныя вы з размяшчэннем на тэрыторыі Смалявіцкага раёну кітайска-беларускага індустрыяльнага парку?».

«Нам прыйшоў адказ з упраўлення юстыцыі, у якім гаворыцца, што закранутае намі на мясцовым рэферэндуме пытанне адносіцца да кампетэнцыі не мясцовых, а рэспубліканскіх уладаў, бо ўказ пра будаўніцтва тэхнапарку падпісаў Лукашэнка. А ініцыяваць у гэтым пытанні рэспубліканскі рэферэндум мы не можам, бо ўказы Лукашэнкі на рэферэндуме абмяркоўвацца не могуць», – пракаментаваў адзін з лідэраў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Андрэй Дзмітрыеў.

Грамадскі дзеяч заявіў, што плануе разам з калегамі апытаць усіх кандыдатаў у дэпутаты, як пра ўладных, так і апазіцыйных, пра іхняе стаўленне да будаўніцтва тэхнапарку без народнага абмеркавання і грамадскага кантролю.

5 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 253, паводле якога ў Смалявіцкім раёне Менскай вобласці на плошчы 8048 га плануецца стварыць кітайска-беларускі індустрыяльны парк. Ён будзе ўяўляць з сябе адмысловую эканамічную зону са спецыяльным прававым рэжымам на 50 гадоў. Прыярытэтныя кірункі развіцця – электроніка, біямедыцына, тонкая хімія і машынабудаванне.

Крыніца: spring96.org

Marta

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

5 дней ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

5 дней ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago