Categories: Грамадства

Праваабаронцы абвяшчаюць конкурс

Праваабарончы цэнтр “ Вясна” ладзіць конкурс сярод моладзі (і не толькі) на прадукцыю візуальнага характару, сярод якой выраб hand-made паштовак для палітвязняў, а таксама ілюстрацыі, калажы, фотаздымкі, відэаролікі ды слоганы на праваабарончую тэматыку. Паводле Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

У Беларусі вельмі абмежаваная кольскасць беларускамоўных паштовак, асабліва тых, якія можна даслаць нашым палітвязням, што ўжо працяглы час знаходзяцца ў ізаляцыі. Цікавых арыгінальных  паштовак, каб выказаць чалавеку падтрымку ў любы дзень з любой нагоды, а не толькі павіншаваць са святам, проста не знайсці. Мы б вельмі хацелі, каб тыя, хто за свае погляды апынуўся за кратамі, маглі атрымліваць сапраўды адметныя паштоўкі, зробленыя з душой – менавіта для іх і менавіта сваімі рукамі. Вось так і прыйшла ідэя правесці конкурс hand-made паштовак для палітвязняў.

Аднак не хапае не толькі добрых паштовак для палітвязняў, а ўвогуле розных візуальных беларускамоўных сродкаў на праваабарончую тэматыку. Менавіта таму конкурс праводзіцца значна шырэй па наступных намінацыях:

–          лепшая handmade паштоўка для палітвязняў (усе паштоўкі будуць потым адпраўленыя палітвязням, лепшыя будуць надрукаваныя для шырока распаўсюду);

–          лепшая ілюстрацыя, калаж, комікс на праваабарончую тэматыку (тут могуць быць малюнкі да артыкулаў (іх 30) Дэкларацыі правоў чалавека  ці да пэўных календарных датаў, звязаных з правамі чалавека, асобаў, падзеяў і г.д.);

–          лепшая флэш-паштоўка

–          лепшы відэа-ролік

–          лепшы праваабарончы слоган

–          лепшы фотаздымак

Колькасць прац, прадстаўленых на конкурс ад адной асобы, не абмежаваная.

Чакаем вашыя прапановы з 15 ліпеня па 15 кастрычніка на электронны адрас:konkurs@spring96.org (абавязкова ўказвайце сваё імя альбо псеўданім, узрост, электронны адрас, нумар мабільнага тэлефону), а самаробныя паштоўкі на офісе па пр. Незалежнасці 78А-48 (гарадскі нумар тэл. 331-08-44).

Пераможцы будуць абвешчаны напрыканцы кастрычніка. Іх чакаюць грашовыя ўзнагароды, прызы і, вядома, шырокае прызнанне.
Крыніца: spring96.org

Marta

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

3 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

5 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

7 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago