Расповед сябра АРР “Дзедзіч”, Рамана, якому пашанцавала пабываць на музычным фэсце “Басовішча 2012”.
Што я адчуваў 3 дні таму, калі я чуў слова Басовішча? Штосьці далёкае (магчыма таму што ў другой краіне), таямнічае (таму што не вельмі зразумела адкуль гэта і для чаго) і цікавае (таму што менавіта далёкае і таямнічае вызывае зацікаўленне).
Але ад розных людзей, за пару дзён да паездкі, я даведаўся што гурты ўжо не такія, фінансавання і арганізацыя няма, і наогул раней і дрэвы былі болей высокія. Але я ўжо вырашыў ехаць нават адзін, і паглядзець сваімі вачыма на гэты цуд – фестываль музыкі маладой Беларусі. Потым пачаліся праблемы з візамі, калі раней яны былі без каштоўныя і без чаргі, то цяпер кожны, хто хацеў яе атрымаць дзеля паездкі на фэст, павінен быў плаціць як усе 60 еўра. Потым адмянілі аўтобус з Менску , бо народу набралася вельмі мала. А ў дзень ад’езду пачаўся дождж. Але ніхто не казаў, што будзе лёгка -заплечнік, намёт і карэмат сабраны, можна ехаць. Берасце – Тэрэспаль – Бяла Падляска – Беласток – Грудек, усе проста. Да першага польскага мястэчка на аўто з прыемным кіроўцам імем Аляксандр.
– За сцяг і Пагоню ДАІ не катуе? – гледзячы на ветравое шкло, пытаю я.
– Не, а што, павінны? – с усмешкай адпавядае ён. –Ты спытай у Кулінковіча з Нейра Дюбель, каму б ён на Беларусі помнік паставіў, цікава мне вельмі.
Перад намі ў чарзе шмат польскіх нумароў, у іх таксама фестываль, але таняга бензіну і цыгарэт. Гэта яшчэ на гадзін 5. Ноч, Тэрэспаль, аўтобус з Бялая Падляскі праз 8 гадзін, ноччу аўтастопам мала шансаў ды і холодна вельмі пад дажджом. “Ідыёт”, – падумаў я, калі ўбачыў у Бялай Падляске аўтобус з Берасцейскага аўтавакзалу. А вось і Беластоцкі рынак, з элементамі вакзала. А чым бліжэй да Грудка, тым больш дзяўчынак-готаў, палякаў, з вялікімі заплечнікамі і вечна нецьвярозых панкаў. А у лесе – поле для наметаў, сцена і першыя гукі рэпетыцый гуртаў. Цераз пару гадзін усе пачнецца.
-Прывітанне, а дзе тут возера? – пытаюся у новых суседзяў.
– А вось у вёсцы ўбачыш куды ідуць характэрныя такія… Ну на Бацькаўшчыне часам называюць “атмарозкі”. Вось гэты шлях і ў краму, і ў бар, і на возера вядзе.
А бар у Грудку сапраўды каларытны: пасля “Дзень добры” замест Любэ з калёнак весела засьпявала N.R.M., а гаспадар па беларуску запрапанаваў адведаць флякаў, нацыянальнай польскай стравы, суп са страўніка каровы. А потым прышоў хлопец Сашко, ў саламяным капелюшы ды вышыванцы. Выявілася што менавіта ён хацеў арганізаваць аўтобус з Менску, але… “А вышіванка ад дзядулі засталася” – адказаў ён на мае пытанне.
Вельмі хацелася ўбачыць TerraKod, акрамя Паўла Прохарава з берасцейскай Сцяны там граюць музыкі з D_tails і Onegin. Хлопцы выклаліся як апошні раз, але ўсе ж такі пачатак першага дня, народу было мала, і… І як сказаў Зміцер Назараў, менеджер Sciana і TerraKod, “У мяне пажаданне адно, падтрымлівайце сваіх музыкаў, хадзіце на канцэрты, звяртайце ўвагу на сваё”. Таксама ад Зміцера стала вядома, што ў кастрычніку ў Берасце адбудзецца Men’s Fest на якім будуць госці ў тым ліку з Украіны, прэзентацыя новага альбома Litvintroll і многа яшчэ чаго цікавага.
Пасля быў выбуховы гурт Бяз Назвы з Бярозы, пад які шпарка гойсаў беларуска-польскі народ ад дзяцей і дарослых.
Наогул для мяне было дзіўна бачыць на адной паляне і бабулю з калыскай, і каляровых панкаў, і менавіта прыхільнікаў этна – асілкаў с доўгімі валасамі, якія былі падобны на старажытных волатаў. І няма паліцыі, толькі прыватная ахова, часткова валанцёры. Цуд цудам: мора піва, але ні спрэчак, ні боек.
Вельмі меладычныя і чароўныя ILO & friends, энергічныя і драйвовыя Rima – палякі таксама спяваюць па-беларуску. Тут нават Raggafaya, якія ўдала спалучаюць рэггі і хіп-хоп. А напрыканцы берасцейскія хэдлайнеры, Sciana, якія у гэтым годзе безкаштоўна выступаюць, меладычна і вельмі гучна разважаюць аб жыцці і смерці, каханні і волі… І да самай раніцы ніхто не спіць, бо навошта спаць, калі ты адчуваеш нешта такое разам з іншымі людзьмі, пару гадзін таму такімі далёкімі і незнаёмымі. А недалёка ад галоўнай сцены экран, на якім круцяць фотаздымкі з прошлых фэстаў. А ўначы тут адбываецца выступ дзіджэяў, да самай раніцы.
Другі дзень, гэта спакойны адпачынак перад вечарам, возера, сонца, спевы, размовы аб тым, што было ўчора. А ў вечары на сцэне ўжо чакаюць „здаровыя ласі – IQ-48”, а потым і пазітыўныя, сонечныя Kalmary з Бярозы.
– А натхненне ў тым ліку з кніг?
– Вядома, пачынаючы ад класікі, заканчваючы сучаснымі: ад Дастаеўскага да Пелевіна. З беларускіх пісьменнікаў гэта Караткевіч безумоўна. З музыкі: шмат беларускіх гуртоў цікавых, Akute напрыклад, да і з ангельскамоўных шмат, – распавядае Яўген Бузоўскі адзін з заснавальнікаў калектыву IQ48.
– А помнік у Беларусі, – пытаюся, успамінаючы свайго падарожніка, які прасіў гэта спытаць у Neuro Dubel, – каму б паставілі?
– Помнік? Міхалку. А дзе… Ён сам чалавек вясёлы, можа ў якім-небудзь вясёлым месцы, на Панікоўцы напрыклад, – смяецца Яўген. – А наогул Быкаву, Караткевічу, князям літоўскім.
– Гурты безкаштоўна выступаюць, тая ж Сцяна, адчуваецца недахоп фінансавання ў гэтым годзе?
– Безумоўна адчуваецца. З арганізацыйнага боку тут усе добра, і гэтыя хлопцы ды дзяўчыны дапамагаюць, і нешта робяць, і робяць гэта файна і хутка. А недахоп грошаў – я лічу, што Басовішчу даўно трэба пераходзіць на другі узровень. Вось 5 гадоў таму сюды лезь не Muse хацелі прывезці, зараз такіх размоў ужо няма. Трэба рабіць фестываль з беларускім каларытам – вось вам Muse, а вось паспрабуйце нашы дранікі.
Шмат палякаў прыехала ў тым ліку на Farben Lehre, пазітыўныя вібрацыі ў рытмах ска і энергетычнае гучанне з панк-рокавым налётам, дзіўныя і прыгожыя, ды як і шмат чаго навокал. А потым жорсткі, моцны гроўлінг паган-металу: гэта Znich ужо пачаў свой выступ.
– Я – язычнік! – спяваў у апошняй песне Алесь Таболіч.
– А мы хрысціяне, – не гучна казаў Аляксандр Кулінковіч з Нейра Дюбель, які выйшаў пасля Znich.
На Нейра Дюбель выйшлі скакаць нават тыя, хто падчас канцэртаў звычайна сядзеў над сцэнай. Басовішча крычала і “добжэ” і “малайцы”… І падлеткі з Варшавы, і сям’я з Гародні, які тут ужо у 4 раз, і той самы пан-гаспадар з Грудка, які частуе турыстаў.
– А вы гэта ўсе сур’езна, наконт хрынціанства? – пытаюся Аляксандра пасля выступу.
– Так. Магчыма я не ўсе люблю то, што робіцца зараз. Але мая вера, гэта мая вера – я праваслаўны. Я спрабую зла не рабіць. Я спрабую.
– А помнік каму б помнік паставілі ў Беларусі? – цяпер мае абяцанне іншаму Аляксандру з пачатку майго падарожжа выканана.
– Мулявіну. На Плошчы Свабоды. Вялікі-вялікі помнік – добра падумаўшы адказаў ён.
Дзіўна, дзіўна ўсе. Выпадковыя знаёмствы, і не такія выпадковыя, і адсутнасць моўнага бар’еру, ці наадварот смешныя спробы тлумачыць нешта рухамі. А калі вы з аднаго мястэчка – ну тады не менш чым браты. А ў раніцы не памятаеш імя кожнай і кожнага, але есць цвёрдая ўпэўненасць у тым, што ведаеш палову Польшчы і Беларусі.
Я жадаю каб некалі такі фэст адбыўся ў Беларусі. “Жадаю ў гэтую цудоўную Беларусь” – казаў мой брат, калі аглядаў, як паказвае краіну дзяржаўнае тэлебачанне. А я жадаю ў гэтую, якую я убачыў менавіта на Басовішчы. Сустрэнемся у 2013.
Вялікі дзякуй за фатаздымкі Generation.by – (падрабязней generation.by и generation.by), Юле Сакалоўскай, а таксама Алене Сіўцовай з Euroradio.fm
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…