Categories: Грамадства

Еўропа побач з намі

Ці магчыма трапіць у Еўропу, не выязджаючы за мяжу Беларусі?
Менавіта на гэтае пытанне спрабуе даць адказ Мінскі Еўрапейскі клуб пры падтрымцы Руха “За свабоду”, Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі”.

15 ліпеня адбылася вандроўка ў цудоўны горад-музей на Нёмане – Гродна.

Гродна з’яўляецца адным з нешматлікіх беларускіх гарадоў, якія захавалі вялікую частку гістарычнай забудовы і старадаўнюю планіроўку. Нездарма горад называюць музеем і архітэктурным запаведнікам. Гістарычны цэнтр складае больш 300 гектараў тэрыторыі горада. І гэта нягледзячы на тое, што шмат гістарычных архітэктурных помнікаў Гродна страціў як падчас другой Сусветнай Вайны, так і падчас улады Саветаў.

 “Гародня – унікальны горад на тэрыторыі Беларусі, адразу адчуваецца, што менавіта тут было спалучэнне шматлікіх культурных традыцый. Бо калі ў XII-XIII стагоддзях. на тэрыторыі сучаснай Беларусі панавала толькі драўлянае абарончае дойлідства, у гэты час мураваныя абарончыя пабудовы пачалі з’яўляцца ў Гародне”, – распавядае Антон Астаповіч. “І гэтыя мураваныя пабудовы пасля былі арганічна ўключаны ў новую замкаваю пабудову Вітаўта”.

У гістарычным цэнтры захаваліся ўнікальныя помнікі: Барыса-Глебская (Каложская) царква XII стагоддзя, каралеўскія Стары і Новы замкі XVI і XVIII стагоддзяў, архітэктурныя ансамблі касцёлаў і манастыроў, гарадская забудова канца XIX – пачала XX стагоддзяў.

Каложская царква ўяўляе сабой незвычайны архітэктурны прыклад – у 1853 годзе паўднёвая сцяна і частка заходняй сцяны царквы абрынуліся ў Нёман, і пабудову вырашылі ўмацаваць:  замест мураваных сцен, якія абваліліся, зрабілі драўляныя, а пасля побач з падмуркам паўднёвай сцяны пабудавалі каменную падпорную сцяну.

Новы замак у Гродна, які будаваўся ў XVIII стагоддзі ў якасці рэзідэнцыі Аўгуста III, меў залу для паседжанні соймаў. Пасля другой Сусветная Вайны палац быў перабудаваны і атрымаў рысы сталінскага ампіра, але планіровачная структура палаца цалкам захавалася. І менавіта тут, у гэтым палацы адбыўся знакаміты так званы “маўклівы сойм” пры другім падзеле Рэчы Паспалітай.

У Гродна арганічна спалучаліся і шматлікія рэлігійныя плыні: побач з каталіцкім кляштарам можна пабачыць праваслаўныя цэрквы, сінагогі.

У гэтую вандроўку Мінскі Еўрапейскі клуб прыемна здзівіў сваіх удзельнікаў нечаканай экскурсіяй – гісторыю Фарнага касцёла і незвычайнага гадзінніка распавёў Аляксандр Мілінкевіч. Як вядома, спадар Мілінкевіч займаўся навуковай рэстаўрацыяй самага старога гадзінніка ў Еўропе, які працягвае працаваць зараз на вежы Фарнага касцёла. У Гродна гэты гадзіннік быў устаноўлены яшчэ напачатку 16 стагоддзя, калі горад атрымаў поўнае Магдэбурскае права. Гадзіннік працаваў да таго часу, як горад быў амаль цалкам разбураны войскамі расейскага цара Аляксея Міхайлавіча. Ратуша была амаль цалкам разбурана, але гадзіннікавы механізм цудам захаваўся. І напачатку 18 стагоддзя гадзіннік быў змешчаны на вежу касцёла. Зараз гэты гадзіннік лічыцца візітоўкай Гродна.

Мінскі Еўрапейскі клуб працягвае шэраг вандровак па еўрапейскай Беларусі і запрашае ўсіх жадаючых далучыцца і адкрыць крошкі беларускай Еўропы.

Кардынатар праекту Юрась Меляшкевіч распавядае пра наступную вандроўку: “Насамрэч, разрыва паміж захадам і ўсходам у гістарычнай перспектыве не было. Ён утварыўся толькі ў найноўшай гісторыі Беларусі, калі мяжа паміж савецкай Расіяй і Польшчай разрэзала тэрыторыю краіны на дзеве часткі. На захадзе палацы, цэрквы, касцёлы і іншыя архітэктурныя аб’екты былі перададзеныя ўладальнікам і добра даглядаліся. А на ўсходзе ўсё гэтае багацце адышло дзяржаве ў руках якой хутка занядбала. І вось каб растлумачыць гэтыя акалічнасці мы ладзім вандроўку па маршруце Мінск-Свіслач-Красны Бераг-Бабруйск, дзе можна пабачыць, што архітэктурнае і культурнае аблічча “ўсходняй” Беларусі ні чым не адрозніваецца ад “заходняй”. Таму запрашаю ўсіх цікаўных у наступныя “Падарожжы ў Еўропу!”

Крыніца: euroclub.pyx.by

Marta

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

1 дзень ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

1 дзень ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

2 дні ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

2 дні ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

6 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

1 тыдзень ago