Культура

АМП абвясціў новы конкурс!

АМП распачаў конкурс «Як я правёў лета перад канцом свету! ». Што карыснага і цікавага ты паспеў зрабіць перад канцом свету ў 2012? Падзяліся ўражаннямі і эмоцыямі, распавядзі сябрам і чытачам сайта і атрымай прыз ад АМП!

На конкурс «Як я правёў лета перад канцом свету! » прымаюцца матэрыялы з летнікаў, фестываляў, івэнтаў у Беларусі і за межамі, дзе вы былі арганізатарамі альбо актыўнымі ўдзельнікамі, валанцёрамі, з месцаў моладзевай падпрацоўкі ў Беларусі і за яе межамі.

АМП важныя эмоцыі, уражанні, апісанні, а таксама карысныя спасылкі, парады, рэкамендацыі для тых, хто захоча пайсці па вашых слядах. Наяўнасць фота, відэа і іншага мультымедыя будзе плюсам. Усе дасланыя гісторыі будуць апублікаваны на сайце АМП.

Па выніках конкурса будуць узнагароджаны аўтары двух лепшых гісторый. Аднаго пераможцу вызначыць Рэдакцыя АМП. Другога — чытачы сайта. Дэдлайн падачы гісторыя 15 верасня.

ПАДРАБЯЗНЫЯ ЎМОВЫ, ДЭДЛАЙНЫ І МІНУЛАГОДНІЯ ГІСТОРЫІ-ПЕРАМОЖЦЫ ТУТ.

Падзяліся інфой у сацыяльных сетках!

konkurs

Пакінуць адказ