Categories: Музыка

Фестываль “Захід-2012”!

Фэст Захід — адно з найяскравейшых і найбуйнейшых культурных падзей краіны. Фэст ладзіцца з 2009 году на Львоўшчыне. Як і ў мінулым годзе, Захід 2012 адбудзецца ў некалі дзіцячым лагеры Сонечная Галявіна, што ў Радатычах, недалёка ад Львову 17-19 жніўня.

Захід — фэст, які нас аб’ядноўвае. Міжнародны фэст Захід 2012 збярэ найлепшыя ўкраінскія, беларускія, малдаўскія і аўстрыйскія гурты. Нязменная застаецца асноўная праграма ды ідэя падтрымкі ўкраінскага мастацтва і культуры. Прасторы палёў усеяны травамі, прахалода лясоў, асвяжальная вада возера, пяшчотнае сонейка — усё навокал спрыяе пазітыўнаму настрою. І пасярод усяго — сцэны, з якіх лунае музыка. Фэст аб’ядноўвае асоб, якія любяць сваю творчую справу! І гэта яшчэ не ўсё! Адпачынку спрыяе палявая кухня, выставы рукадзелля, літаратурныя чытанні, майстар-класы розных рамёстваў, ды вашыя аднадумцы, якія таксама адчуюць сяброўскі настрой Західу.

Захід — найлепшая традыцыя фестывальнага лета. Сёлетні Захід прымусіць тысячы сэрцаў грукац разам. Дабіраючыся аўтаспынам, аўтобусамі ды машынамі, сэрцы ў пошуках вольнага паветра сустрэнуцца тут, на тэрыторыі свабоды, каб падзяліць музычнае шчасце і сяброўства. Без масак будніх дзён, забыўшыся на працу, на статусы — сюды варта прыехаць, каб адчуць сябе вольным і быць побач з сапраўднымі людзьмі.

Кожны год на фэст Захід прыязджаюць вялікія кампаніі, бо з сябрамі адпачываць лепей і цікавей. Таму: даведаўся сам — паведамі сябру, збірайце кампанію і адпраўляйцеся за прыгодамі, якія будзеце успамінаць цэлы год да наступнага фэсту.

Удзельнікі Захаду 2012: Ляпис Трубецкой, Бумбокс, Zdob Si Zdub, Крихітка, Тартак, Тол, Rocky Leon, Роллікс, Тостер, Qarpa, O.Torvald, Анна, Тінь Сонця, Atmasfera, Брем Стокер, the Вйо, Крамбамбуля, Пан Пупец, Гуцул Каліпсо, Флайzzzа, Серцевий напад, Bandurband, Фіолет, Оратанія, Dance Party. Dance! Dance!

Увогуле — больш за 50 гуртоў на 3 сцэнах.
Таксама: літаратура, тэатр, майстар-класы

Афіцыйны сайт – 3axid.org

Zahid-2012

Як мы і пісалі раней, дзедзічы не застануцца ў баку ад гэтай музычнай падзеі. Больш падрабязна пра гэтую паездку чытайце на нашым сайце і ў “Укантакце“. Далучайся да нас – разам весялей!! (=

dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

2 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

3 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

3 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

6 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

6 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

6 дней ago