“Бітва за ўраджай” на берагах Мухаўца

11 жніўня па ініцыятыве АРР “Дзедзіч” адбылася акцыя па ачыстцы набярэжнай ракі Мухавец. У ёй прыняло ўдзел 10 неабыякавых маладых людзей, кожны з якіх сабраў па 2 вялізных мяхі са смеццем. Складзеныя разам пакеты і сапраўды ўражвалі сваім маштабам.

– Я ніколі ў сваім жыцці не бачыла столькі смецця!, – прызнаецца адна з удзельніц акцыі Ганна Гурына, – а Беларусь тым часам стараецца ствараць імідж самай чыстай краіны ў свеце. Усё напаказ. Прыбіраюць 2 метры гарадскога пляжу, а побач з кустамі – ўжо і не трэба, бо ж не так бачна. Вось гэта па-нашаму!.

Некаторыя з удзельнікаў пыталіся, чаму ж на берагі Мухаўца берасцейцы не прыходзяць у пошуках пустых бутэлек: іх там сотні! Акрамя таго, здзівіла вялізная колькасць пакетаў. Атрымліваецца, аматары адпачынку прыходзяць на прыроду з пакетамі і маглі б скласці туды пакінутае пасля сябе смецце.
Аднак па назіраннях кіраўніка “Дзедзіча” Зміцера Шыманскага, культура людзей за апошні дзесятак год усё ж-такі павысілася – раней даводзілася плаваць на катамаранах і вывужваць пластыкавыя бутэлькі проста побач з прычалам цеплахода “Гродна”, што месціцца ў самым цэнтры горада.
Хацелася б верыць, што яшчэ праз 10 год берасцейцы наогул не будуць бачыць смецця на берагах любімай рэчкі, ну, а калі яны яшчэ будуць размяжоўваць пластык і шкло па асобных кантэйнерах, то можна будзе казаць пра выхад беларускага грамадства на еўрапейскі ўзровень шанавання каштоўнасцяў роднай зямлі.

dzedzich

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

22 гадзіны ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

3 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

6 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago