30 жніўня СМІ паведамілі пра затрыманне ў Мінску маладых хлопцаў і дзяўчат – стваральнікаў некалькіх папулярных суполак “Вконтакте”, у тым ліку суполкі “Ляпіс Трубяцкой” – бясплатны канцэрт у Мінску “. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Нягледзячы на тое, што гурт “Ляпіс Трубяцкой” не меў ніякага дачынення да гэтай суполкі і не планавала ў бліжэйшы час даваць канцэрт у Мінску (паколькі знаходзіцца ў “чорным спісе” забароненых у Беларусі калектываў), музыкі палічылі свае абавязкам выступіць у падтрымку затрыманых.
“Спачатку ўлада абмежавала ў правах музыкаў, зараз пачала пераследваць іх прыхільнікаў. Пераследуюцца не хуліганы, не злодзеі, не бандыты; людзі падвяргаюцца рэпрэсіям за тое, што любяць і прапагандуюць музыку, якая не даспадобы моцным свету гэтага. Музыка – гэта апошняя тэрыторыя свабоды. Свабоду затрыманым!” – такі зварот з’явіўся на старонцы “Ляпісаў” у Фэйсбуку.
Крыніца: spring96.org