Categories: Культура

Ружанская брама – зрабі сабе свята сам

“Будзе вельмі цікава!! Мы аргарнізуем паездку ” – з гэтага пачалася ўся мая гісторыя паездкі на абласное свята “Ружанская брама – 2012”.

14 верасня з працы мяне вельмі ветліва запрасілі паехаць на гэтае свята, і, па праўдзе кажучы, и хоць я ніколі не мела вялікай  любові да падобных мерапрыемстваў… Але калі “была неделя библиотек, и это станет небольшим подарком для Вас”, то сапраўды будзе выдатна , калі я паеду, вырашыла я. 15 верасня каля ў 14:00 гадзін дня, наш аўтобус рушыў з Пружан у бок Ружан, ехаць было нядоўга, ўсяго 44 кіламетры. Але ехалі мы чамусь амаль гадзіну, і ўжо сам нейкі на дзіва доўгі шлях мяне прытаміў, але мне патрэбна было быць на свяце да фінала.

А праграма была насычаная: выступленне творчых калектываў Пружанскага раёна, народнага вакальнага ансамбля «Росніца» з Гародні, «Ружанскі кірмаш», выступленне аматарскіх калектываў Берасцейскай вобласці, выстава-продаж работ майстроў народнай творчасці Брэсцкай вобласці, канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі «Бяседа», выступленне арт-групы «Беларусы» з Менску і напрыканцы фаершоў ды феерверк.
Карацей кажучы, я сур’ёзна ўліпла, бо правядзенне мерапрыемтсва ў верасні месяцы, шчыра кажучы, не вельмі добрая ідэя, бо ўжо не лета. І надвор’е не спякотнае, а наадварот – халоднае і з моцнымі ветруганамі. Але што не зробіш дзеля свайго добрага імя, як працоўнага чалавека.

Прыехалі. Я адразу вырашыла прайсціся па колу, бо мела надзею, што ўвесь дзень мне не прыйдзецца правесці з маімі калегамі па працы. І дзіва! Я сустрэла свайго знаемага – Вадзіма К, удзельніка Берасцейскага гурта “Апарат Абанента”, які працаваў на свяце. Сустрэча з ім стала для мяне вырашальнай, бо сапраўды там рабіць столькі часу няма што. Так, канечне выстава-продаж работ майстроў народнай творчасці Брерасцейскай вобласці была выдатная, бо цэны былі даступныя і рэчы прыгожыя, але канцэрт і тое, што шмат людзей былі ў нецвярозым стане, гэта дала негатыўнае ўражанне адразу. Да, і калі вы лічылі, што пачуеце тут цудоўны гук са сцэны… Я не пачула, і не я адна, таму што гук быў больш чым “не вельмі”. Таму мы з Вадзікам вырашылі зрабіць пешую экскурсію па Ружанах.

Здаецца гэтая частка майго дня стала больш яркай і цікавай, нават чым самое мерапрыемства “ Ружанская брама”. Канечне, да цямна я набыла некалькі сувеніраў, паў гадзінкі паслухала кацэрт самайдзейнасці. Па большай частцы я проста жудасна змерла, чым атрымала асалоду ад ўсяго. Але ж усе калі і было шмат хібаў ад арганізатараў, наведаць гэтае свята можна, і нават патрэбна,але я прапаную Вам прыслухацца да маіх парад:
– апранайцеся цёпла, бо святкаванне праходзіць на адкрытай пляцоўцы.
– будзе добра, калі з сабой возьмеце тэрмас з гарачай кавай ці гарбатай, бо чэргі неверагодныя.
– не лянуйцеся зрабіць пешую прагулку па Ружанах, мясціны вельмі прыгожыя ды не забудзьце пра фотаапарт і канечне добры настрой!

Пружаны.

Marta

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago