Categories: Грамадства

ПАРЕ надае належную ўвагу справе Алеся Бяляцкага

Сітуацыя беларускага праваабаронцы-палітвязня абмяркоўвалася на ўсіх сустрэчах і мерапрыемствах, у якіх браў удзел намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч падчас трохдзённага візіту ў Страсбург, дзе праходзіць восеньская сесія Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ).  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Візіт прадстаўніка ПЦ “Вясна” ў Раду Еўропы праходзіў з 2 па 4 кастрычніка. У гэтыя дні праваабаронца прымаў удзел у шэрагу важных сустрэчаў – з нацыянальнымі прадстаўніцтвамі ў Радзе Еўропы, камісарам РЕ па правах чалавека Нілсам Муйжніексам.

Сёння, 4 кастрычніка, Валянцін Стэфановіч і Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту, прынялі ўдзел у паседжанні палітычнага камітэту ПАРЕ. Падчас свайго выступу беларускія праваабаронцы зрабілі два асноўныя акцэнты – на парламенцкіх выбарах, якія прайшлі ў Беларусі 23 верасня, і  на праблеме палітвязняў. Як падкрэсліў Стэфановіч, пры асвятленні другога пытання больш падрабязна ён спыніўся на сітуацыі з лідэрам “Маладога фронту” Зміцерам Дашкевічам і кіраўніком “Вясны” Алесем Бяляцкім.

Падчас мерапрыемства быў распаўсюджаны драфт з прапановай намінаваць Алеся Бяляцкага на прэмію правоў чалавека ПАРЕ 2013 году – паліткамітэт падтрымаў яе адзінагалосна. Тым самым парламентарыі падкрэслілі сваю занепакоенасць станам правоў чалавека ў Беларусі, які пагоршыўся з моманту прыняцця Рэзалюцыі ПАРЕ па Беларусі ў студзені бягучага году.

Стэфановіч адзначыў таксама, што шмат хто з прадстаўнікоў паліткамітэту ПАРЕ падчас паседжання ўзгадвалі мінулагодні візіт Алеся Бяляцкага на аналагічную сесію ПАРЕ, неўзабаве пасля якога ён быў арыштаваны. Яны адзначылі, што заўсёды памятаюць пра беларускага праваабаронцу і надаюць увагу яго крымінальнай справе.

Трэба адзначыць, што на паседжанні палітбюро ПАРЕ быў прадстаўлены і афіцыйны бок Беларусі – там прысутнічала намесніца старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Вольга Сяргеева, якая таксама з’яўляецца сябрам Грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”. А яшчэ адзін афіцыйны прадстаўнік быў выдалены з паседжання. Як патлумачыў Валянцін Стэфановіч, браць удзел у мерапрыемстве могуць толькі прадстаўнікі краінаў-сябраў Рады Еўропы, у іншых выпадках – толькі з дазволу паліткамітэту, а такога дазволу яму не давалася.
Крыніца:  spring96.org

Marta

Recent Posts

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 дзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

4 дні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

4 дні ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

5 дней ago

4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце

Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…

2 тыдні ago

Манастыр Бернардзінак у Берасці. Што мы пра яго ведаем?

У гістарычныя часы на тэрыторыі Берасця ўзвышаўся велічны бернардзінскі манастыр, заснаваны яшчэ ў першай палове…

2 тыдні ago