“Дзедзіч” запрашае на моладзевы абмен у Закапанэ!

АРР “Дзедзiч” запрашае маладых людзей узяць удзел у моладзевым абмене “Гід па моладзевым прадпрыймальніцтве”, які мае на мэце садзейнічанне развіццю прадпрыймальніцтва і ўзаемапаразуменню паміж еўрапейскай моладдзю. Мерапрыемства адбудзецца ў ваколіцах г. Закапанэ (Польшча) з 20 па 27 кастрычніка.

Адной з мэтаў абмену з’яўляецца змаганне з беспрацоўем сярод моладзі і з сацыяльнай ізаляцыяй.
Праект будзе адбывацца ў ваколіцах г. Закапанэ (Польшча), з 20 па 27 кастрычніка 2012 года.

Падчас праекту 36 чалавек з 4-х краін (Швецыя + Беларусь + Украіна + Польшча) будуць працаваць і адпачываць разам.

У праекце будуць выкарыстоўвацца метады нефармальнай адукацыі (семінары, сустрэчы з экспертамі, гульні, праца ў групах, энэрджайзеры). Мы лічым, што праект будзе выдатнай нагодай для паляпшэння індывідуальных здольнасцяў удзельнікаў і для пашырэння кругагляду.

У праграме абмену:

  • развіццё творчых здольнасцяў,
  • пашырэнне ведаў пра магымасці для самазанятасці,
  • карпаратыўная сацыяльная адказнасць,
  • праца над паляпшэннем іміджу,
  • вывучэнне эфектыўных сумесных дзеянняў маладых людзей.

У выніку праекта плануецца стварэнне дакумента, які пазней будзе прэзентаваны мясцовым уладам, дэпутатам і нават еўрадэпутатам. Таксама будзе створаны “Эканамічны кодэкс моладзі” і супольны вэб-сайт.

Поўны камфорт і бяспека падчас усіх мерапрыемстваў праекта забяспечаны тым, што ў працы будзе выкарыстоўвацца метад “Не турбаваць!”, а атрыманыя веды будуць карыснымі для кожнага ўдзельніка ў яго паўсядзённым жыцці.

Паглядзець умовы пражывання можна тут: http://www.dziubasowka.pl/galeria-zdjec/.

Мы абсалютна ўпэўненыя ў тым, што эфектыўнасць дзейнасці ўдзельнікаў ва ўсіх сферах іх жыцця павысіцца пасля заканчэння праекта.

Умовы ўдзелу

Для ўдзелу ў праекце запрашаюцца маладыя людзі з усёй Беларусі (18-26 гадоў).

  • Калі ты лічыш сябе актыўным, неабыякавым, камунікабельным чалавекам,
  • Калі ты валодаеш хаця б на пачатковым узроўні польскай або ангельскай мовамі,
  • Калі ў цябе ёсць дзейсная віза шэнген,

у цябе ёсць унікальны шанец патрапіць на моладзевы абмен “Гід па моладзевым прадпрыймальніцтве”.

Усё, што трэба зрабіць – запоўніць анкету, адаслаць яе не пазней за 14 кастрычніка 2012г. на адрас: dzedzich@tut.by і чакаць вынікаў адбору.

Увага! У сувязі з тым, што да пачатку праекта засталося няшмат часу, падаваць заяўкі на ўдзел могуць толькі асобы, якія маюць дзейсную візу шэнген.

Арганізатары забяспечваюць удзельнікам пражыванне і харчаванне падчас праекту, а таксама пакрываюць 70% выдаткаў на праезд па тэрыторыі Польшчы.

Для ўдзелу ў праекце неабходна запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на адрас: dzedzich@tut.by не пазней за 16 кастрычніка 2012г.

Анкета-заяўка на ўдзел у праекце “Гід па моладзевым прадпрыймальніцтве”.

І. Асабовыя дадзеныя:
1. Прозвiшча (як у пашпарце, кiрылiцай i лацiнкай):
2. Імя (як у пашпарце, кiрылiцай i лацiнкай):
3. Дата нараджэння:
4. Серыя i нумар пашпарту:
5. Кантактны адрас: Вулiца, нумар дома i кватэры, паштовы iндэкс, горад:
6. Мабiльны тэлефон:
7. E-mail:
8. Skype:
9. Ацанiце Ваш узровень валодання замежнымі мовамі (польская, ангельская, нямецкая, па шкале ад “1? да “5?):
10. Наяўнасць дзейснай візы шэнген на перыяд з 20 па 27 кастрычніка 2012г. (так/не):
11. Асаблівыя патрабаванні (вегетарыянец і інш.):

II. Адукацыя i матывацыя:
1. Месца вучобы (факультэт, спецыяльнасць, курс або год заканчэння):
2. Досвед працы (месца i род дзейнасцi):
3. У якiх трэнiнгах цi адукацыйных курсах прымалi ўдзел?
4. Цi з’яўляецеся Вы сябрам якой-небудзь грамадскай арганiзацыi або палiтычнай партыi?
5. Апiшыце сваю ранейшую дзейнасць у грамадскіх арганізацыях – дасягненнi, формы дзейнасцi (акцыi, мерапрыемствы, сталая дзейнасць), час i месца, чым канкрэтна займалiся:
6. Як Вы плануеце скарыстаць набытыя веды?
7. Чаму Вы лiчыце сябе добрым кандыдатам на ўдзел у дадзеным праекце?
8. Вашы чаканні ад удзелу ў гэтым праекце?

Чакаем заявак на адрас dzedzich@tut.by да 16 кастрычніка!!!

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

4 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

3 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago