Грамадства

Новыя медыі ў Беларусі

У Беларусі новыя сродкі інтэрнэт-камунікацыі з’яўляюцца, з аднаго боку, як працяг існых традыцыйных масс-медыяў, а з другога боку, як мас-медыйныя суполкі і групы ў сацыяльных сетках.

Прычым, новыя медыі – гэта амаль адзіная форма існавання ў Беларусі свабоднай камунікацыі, бо традыцыйныя смі тут пераважна дзяржаўныя і, адпаведна, наскрозь прасякнутыя ідэалагічнай думкай.

ым не менш, новых медыяў у Беларусі няшмат. Можа, камусьці колькасць іх і можа здавацца значнай, але толькі таму, што ў сітуацыі дыктатуры кожнае свабоднае СМІ ўспрымаецца як звышдасягненне.

Інфармацыйна-аналітычныя рэсурсы

Засяродзімся на тых рэсурсах, дзе Беларусь знаходзіцца ў фокусе ўвагі – іх каля дзесяці. Сярод беларускамоўных варта выдзеліць сайт газеты Наша НіваРадыё Свабода і Еўрарадыё. На згаданых рэсурсах можна пакідаць сваё меркаванне, заўвагі пасля кожнага артыкула ці навіны, і гэтыя каментары становяцца важным элементам успрыняцця матэрыяла. Акрамя таго, сайты гэтых выданняў інтэграваныя з сацыяльнымі сеткамі – даволі лёгка можна размяшчаць артыкул (“дзяліцца артыкулам”, “расшарваць” і “лайкаць”) у нейкай з іх. Рэсурсы пастянна сочаць за развіццём інтэрнэт-рынку і ўкараняюць у сябе розныя яго дасягненні. Напрыклад,Радыё Свабода інтэгравана з медыяплэерам iTunes, а Наша Ніва дадала да сваіх сервісаў магчымасць перасылаць ёй ахвяраванні з дапамогай webmoney, а далей за ўсіх прасунулася Еўрарадыё, якое зрабіла аплікацыю для мабільных тэлефонаў.

І Наша Ніва, і Радыё Свабода, і Еўрарадыё праводзяць апытанні па той ці іншай праблематыцы і выкладаюць іх у аўдыё ды відэафарматах.

Еўрарадыё мае досыць цікавую старонку ў Facebook, дзе ладзіць дыскусіі з чытачамі-карыстальнікамі, робіць апытанкі, а вынікі гэтага інтэрактыву часта трапляюць у жывы эфір да дыджэяў. З дыджэямі можна перакінуцца парай словаў і ў скайпе, а калі меркаванне чытача па нейкай праблеме вядоўцам падасца цікавым, то яны не ўпусцяць нагоды патэлефанаваць чытачу і даць яму выказацца ў эфіры. Таксама каманда Еўрарадыё стварае жартаўлівыя флэш-гульні па матывах актуальных у Беларусі падзеяў, прыдумляе розныя тэсты і ўсё гэта з гумарам і разлікам перадусім на моладзевую аўдыторыю.

Калі паглядзець колькасць каментароў, напрыклад, на сайце Нашай Нівы, дык па некаторых матэрыялах яны пераўзыходзяць сотню. І ў цэлым асяроддзе беларускасці на гэтых сайтах выглядае больш насычаным, чым у рэальным жыцці ў Беларусі – і бадай гэта адна з асноўных праблем: своеасаблівае высмоктванне віртуальнай прасторай беларускасці з рэалу.

Асобна ў шэрагу СМІ стаяць мультымедыйныя культурніцкія парталы Arche і БудзьмаArche – навукова-папулярнае, грамадска-палітычнае выданне. Тут можна прачытаць і пра розныя інтэрпрэтацыі нямецкай акупацыі Беларусі, і пра ўплыў ландшафта на фармаванне культуры Беларусі і Літвы, і пра геапалітычны выбар Беларусі. Сайт грамадска-культурнай кампаніі Будзьма, зыходзячы са сваёй мэты – папулярызацыі беларускасці, – інфармуе карыстальнікаў пра розныя культурныя падзеі ў Беларусі, летнікі і г.д. Таксама на сайце робіцца агляд беларускіх прадуктаў, напрыклад, кампакт-дыскаў. Прапануе партал і арыгінальныя культурніцкія праекты. З цікавых і паспяховых праектаў, якія нядаўна рэалізаваліся Будзьмай – анімацыйны фільм “Будзьма беларусамі”– даступны на некалькіх мовах, у тым ліку, дарэчы, і на польскай; “Тузін. Перазагрузка” – пераклад вядомых і папулярных беларускіх ці калябеларускіх расійскамоўных песен на беларускую мову і запіс іх па-беларуску; праект “Захапленні”, а таксама відэапраект “Чорна-белыя вершы”. Нягледзячы на тое, што Будзьма не мае іншага варыянту існавання, акрамя онлайнавага, а можа, і дзякуючы гэтаму, сайт актыўна развіваецца і робіцца ўсё больш прыязным для карыстальніка. Сістэма каментароў, якія можна пакідаць пад артыкуламі, звязаная з сацсеткамі, у выніку непатрэбна дадаткова лагініцца на сайце, а каментар, пакінуты пад залагіненым акаўнтам ВКонтакце можна зрабіць відочным і ў самой сацыяльнай сетцы.

На другім баку культурнага інтэрнэт-фронту стаіць андэграўндны культуралагічны часопіс 34mag. Калі вы жадаеце вырвацца з шэрай будзёнасці і акунуцца ў мора беларускага крэатыву, убачыць, што Беларусь – гэта не толькі Лукашэнка, бульба, БелАЗ і ЖКГ, што нібыта падбірае за вамі кожную паперку на вуліцы, вам трэба зайсці на старонку 34mag. Складаецца ўражанне, што супрацоўнікі рэдакцыі кожны дзень праходзяць трэнінг крэатыву, каб ствараць такія якасныя матэрыялы. Часопіс прысутнічае ва ўсіх асноўных сацыяльных сетках.

Поруч з 34mag –  чапопіс kyky. Праўда, ягоны мэсадж не столькі беларускі, колькі касмапалітычны: выданне ўяўляе сабой погляд на свет вачыма касмапалітычнага беларуса. Часопіс можна назваць узорам выкарыстання мультымедыйна-камунікацыйных тэхналогіяў.

Мультымедыйным і інтэрактыўным можна назваць сайт Альтэрнатыўнай моладзевай платформы – арганізацыі, якая аб’ядноўвае пад сваім дахам моладзевыя арганізацыі Беларусі. Хаця пляцоўка не пазіцыянуе сябе як СМІ ў чыстым выглядзе, яна трымае адпаведны ўзровень журналістыкі і камунікацыі са сваімі мэтавымі групамі. Таксама варта адзначыць моладзевы партал GenerationBy. Хаця ён збольшага піша пра адукацыю і студэнцкае жыццё, але не абмяжоўваецца гэтымі тэмамы. Тут можна знайсці пазнавальныя матэрыялы з іншых сфераў, напрыклад, з цыклу “невядомае – побач”: артыкул пра так званыя “салігорскія горы” і жыццё каля іх.GenerationBy таксама інтэграваны ў асноўныя сацыяльныя сеткі.

Усе рускамоўныя і двухмоўныя рэсурсы, звязаныя з Беларуссю, з’яўляюцца ў асноўным інфармацыйна-аналітычнымі. Не так даўно абнавіўся дызайн і фармат сайта ЕўраБеларусь – акрамя скіраванасці на большую інтэрактыўнасць, на ім рэгулярна сталі з’яўляцца меркаванні экспертаў наконт надзённых праблем. Спраўна працуюць аналітычныя парталы Новая Еўропа і Наша меркаванне. Пастаянна сочаць за падзеямі, пішуць пра іх і аналізуюць інфармацыйна-аналітычныя Беларускі партызанNaviny.by. Усе гэтыя рэсурсы разлічаныя на зваротную сувязь і рэакцыю чытача, іх матэрыялы лёгка каментаваць і імпартаваць у свой акаўнт у сацсетках, а некаторыя прапануюць выставіць адзнаку матэрыялам.

З рэгіянальных рэсурсаў з моцнай камунікацыйнай базай варта адзначыць сайт Салігорска, які дае фору рэсурсам рэспубліканскага ўзроўню. Сайт чапляе прадуманым і неабцяжараным дызайнам, шмат увагі надае мультымедыйнай форме падачы матэрыяла.

Трэба сказаць, што шмат якія інтэрнэт-рэсурсы, як і офлайнавыя супольнасці і творчыя аб’яднанні, а таксама выбітныя асобы – музыкі, літаратары, мастакі і інш., маюць свае акаўнты ў сацыяльных сетках. Тут выстаўляюцца навіны і паведамленні пра будучыя падзеі, канцэрты, сустрэчы, прэзентацыі, а таксама актыўна выкарыстоўваюцца фукнцыянал запрашэнняў на гэтыя падзеі, дзякуючы чаму і арганізатары, і запрошаныя госці могуць бачыць не толькі тых, хто таксама збіраецца прыйсці ў прызначаны час у прызначанае месца, але таксама і атрымлівае нагадванне ў дзень Х, што сёння, а такой вось гадзіне павінна адбыцца тое і тое ў пэўным месцы.

Групы ў сацыяльных сетках

У найбольш папулярных сацыяльных сетках у Беларусі, расійскай ВКонтакте і амерыканскай Facebook, таксама ствараюцца і працуюсь суполкі па розных зацікаўленасцях. Сярэдняя колькасць падпісчыкаў умоўнай суполкі – каля 1000. Найбольш папулярнай групай ВКонтакце на дадзены момант лічыцца Lit.bel з 20 000 чытачоў. “Галоўная задача Lit.bel – зрабіць так, каб беларус не саромеўся сваёй мовы,” – кажа аўтар праекта. Таксама сярод заўважных паблікаў ВКонтакце можна вылучыць Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і берасцейскую Беларусь для кожнага з тысячай чытачоў кожная.

У Facebook сітуацыя выглядае лепш. Там не ўдалося знайсці папулярнай старонкі на некалькі тысяч чалавек, але колькасць беларускіх суполак – большая. Мы за Вялікую Беларусь (809 падпісчыкаў), Нацыянальны здабытак (417 падпісчыкаў) і Інстытут беларускай гісторыі і культуры (360 падпісчыкаў) пішуць і абмяркоўваць культурна-гістарычныя адметнасці развіцця Беларусі, перадрукоўваюць найбольш цікавыя матэрыялы са СМІ. Мае адметнасць і старонка Лятучага Універсітэта (309 удзельнікаў): хаця суполка збольшага цікавая тым, хто задзейнічаны ў працэсе станаўлення Універсітэта ў Беларусі, але, зразумела, будзе цікавая і ўсім, хто думае “Беларусь”. Суполка Ў галерэя сучаснага мастацтва мае больш за 2000 падпісчыкаў: яна абмяркоўвае насычанае жыццё бадай адзінай афіцыйна дазволенай недзяржаўнай галерэі ў сталіцы. Існуе ў Facebook і свая Беларуская Інтэрнэт Партыя (2558 сяброў). Праўда, на парламенцкія выбары, якія адбудуцца ўвосень, партыя сваіх сяброў не вылучае. Больш за 1000 віртуальных удзельнікаў змагла завабіць у Facebook гнаная ўладай за палітызацыю культурнай дзейнасці Арт-сядзіба. Стваральнікі культурнай пляцоўкі за нейкі год здолелі стварыць месца для рэалізацыі культурных праектаў, акцый і сфармаваць немалое кола пастаянных прыхільнікаў. Спыненая оф-лайн дзейнасць Арт-сядзібы адмоўна адбілася і на актыўнасці групы ў Facebook, хаця віртуальна яна магла б і не спыняцца. Цяпер у групе публікуюцца палітычныя навіны, што таксама нельга назваць удалым рашэннем.

LJ

Блогі таксама з’яўляюцца часткай уплывовых медыяў новай фармацыі. У Беларусі папулярныя блогі развіваліся перадусім на платформе livejournal.com – жывы журнал, або ЖЖ.

Сярод папулярных беларускамоўных блогаў варта адзначыць блогі літаратараў: старшыні Беларускага ПЭН-клубу, паэта, перакладчыка Андрэя Хадановіча, а таксама паэткі, перакладчыцы, эсэісткі Марыйкі Мартысевіч, дырэктара выдавецтва “Галіяфы”, паэта Змітра Вішнёва. Цікавы рускамоўны блог пра Беларусь метадолага і мысляра Уладзіміра Мацкевіча.

Трэнд падзення цікавасці да блогаў, які спарадзіла развіццё сацыяльных сетак, закрануў і беларускую благасферу. Трэба сказаць, што на сённяшні дзень папулярнымі з’яўляюцца тыя ЖЖ, якія прапануюць інтэлектуальны або творчы прадукт, а не проста прыватны дзённік, хаця ў лепшыя часы благасферы ў Беларусі і апошнія карысталіся вялізнай папулярнасцю.

Twitter

Магчымасці Twitter’а таксама актыўна выкарыстоўваюцца беларусамі. Лічыцца добрым, калі ў twitter-акаўнта існуе каля 400-500 падпісчыкаў . Але ёсць акаўнты, на якія падпісаныя тысячы. Напрыклад, Пётр Кузняцоў, грамадскі дзеяч, праваабаронца і медыяактывіст з Гомеля. Яго чытае 5791 чалавек. Пётр вядзе актыўную камунікацыю з усімі сваімі падпісчыкамі, напрыклад, абмяркоўвае кнігі, якія прачытаў і якія хоча прачытаць. Немалая колькасць чытачоў (амаль 1500) у грамадскага актывіста Франака Вячоркі. Ён таксама піша пра свае жыццё, уражанні, адносіны да тых ці іншых падзей. Аляксей Сакалоў, як ён сябе рэпрэзентуе, – троль, сатырык, словастваральнік, словагульца, мізантроп, будучы Бог, – мае 906 чытачоў.

Некаторыя грамадскія актывісты таксама папулярныя ў twitter’ы – яны пішуць пра праблемы свайго гораду або рэгіёну, як, напрыклад, Aliaksey Valabuyeu, які піша пра Салігорск (яго чытае 615 карыстальнікаў), або Сяргей Салаш, чый twitter пераважна прысвечаны  Барысаву (350 чытачоў).

Што тычыцца арганізацый і згуртаванняў, то яны таксама маюць свае twitter’ы, напрыклад, Рух за Свабоду (653 падпісчыкі), або Партыя БНФ (952). Асобна варта сказаць пра твітэр-акаўнты супольнасцяў, якія вядуць сваю дзейнасць толькі ў віртуальнай прасторы. Прыклад – Тэрыторыя правоў, месца, дзе абмяркоўваюцца правы чалавека ў Беларусі, дзе можна пачуць меркаванні вядомых праваабаронцаў і выказацца самому. Праўда, уtwitter’ыгэтым цікавіцца пакуль што толькі 350 чалавек.

Не пераўзыходзяць па колькасці чытачоў і twitter’ы СМІ: Навіны з Горак, Дрыбіна, Мсціслава – 440 чытачоў,Навіны Глубокага, Вілейкі, Мядзела – 437. На САЛІГОРСК.org падпісана 488 чытачоў. У параўнанні з імі няблага выглядае twitter-акаўнт Нашай Нівы з яго 1241 падпісчыкамі.

Аляксей Чубат, bl.kulturaenter.pl

Крыніца: saligorsk.org

 

 

Пакінуць адказ