Categories: Грамадства

Альбомы «Прэс-фота Беларусі» затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы

42 асобнікі за 2011 год вынялі для экспертызы на мытным пункце «Каменны лог». Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Пра гэта фатограф і арганізатар конкурсу «Прэс-фота Беларусі» Юлія Дарашкевіч паведаміла ў Фэйсбуку.

У інтэрв’ю “Радыё Свабодзе” Дарашкевіч адзначыла: «Мытнікі паглядзелі, што ў альбоме ёсць фотаздымкі, і вырашылі альбомы выняць, каб праверыць, ці няма там якой інфармацыі, якая шкодзіць беларускай дзяржаве».

Юлія Дарашкевіч кажа, што гэтыя альбомы былі выдадзены цалкам легальна і ўсе мыты на іх даўно сплачаныя.

«Мы трымаем пэўную колькасць альбомаў за мяжой, бо часта арганізоўваем там выставы. Мы казалі мытнікам, што дакументы на ўвоз гэтых альбомаў у Беларусь ужо ёсць у іх базе, але яны не змаглі ў сябе гэта пацвердзіць».

Альбомы «Прэс-фота Беларусі» ўжо аднойчы вымаліся для экспертызы два гады таму. Іх вярнулі праз месяц.

«Прэс-фота Беларусі» — гэта адкрыты незалежны конкурс прэс-фатаграфіі ў Беларусі. Ён праводзіцца штогод.

Крыніца: spring96.org

Фатографы Юлія Дарашкевіч і Сяргей Гудзілін падчас прэзентацыі “Прэс-фота Беларусі”

Marta

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

2 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago