Categories: Адукацыя

Study tours tо Poland аб’яўляе новы набор удзельнікаў

Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд «Барусія», Калегіум Усходняй Еўропы ім. Яна Новака-Езëраньскага, запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і Расійскай Федэрацыі (Бранская, Калінінградская, Наўгародская, Ленінградская вобласці і горад Санкт-Пецярбург) прыняць удзел у Праграме Study Tours to Poland (STP).

ХТО МОЖА СТАЦЬ УДЗЕЛЬНІКАМ STP

У Праграме Study Tours to Poland могуць прыняць удзел паспяховыя студэнты ВНУ, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці і адпавядаюць наступным фармальным патрабаванням:

  • 1. Узрост 18 – 21 год (народжаныя 1 ліпеня 1991 – 31 снежня 1994 года)
  • 2. З’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, Малдовы, Украіны і Расійскай Федэрацыі
  • 3. Навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне і Расійскай Федэрацыі (у Бранскай, Калінінградскай, Наўгародскай, Ленінградскай абласцях і горадзе Санкт-Пецярбурзе)
  • 4. Маюць дзейсны замежны пашпарт (тэрмін дзеяння не можа быць карацейшы чым да 1 сакавіка 2013 года)
  • 5. Не прымалі раней удзелу у Праграме Study Tours to Poland і Study Tours in Gdynia

ЯК МОЖНА СТАЦЬ УДЗЕЛЬНІКАМ

Для ўдзелу ў STP кандыдаты праходзяць адбор на конкурснай аснове

ТЭРМІНЫ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАГРАМЫ

Заявы ад кандыдатаў прымаюцца да 10 снежня 2012

Інфармацыю аб выніках конкурсу кожны з кандыдатаў атрымлівае індывідуальна да 10 студзеня 2012

Візіты адбываюцца ў красавіку і маі 2012 (дакладныя даты ўдзелу будуць паведамляцца прынятым удзельнікам індывідуальна).

Працягласць візіту – 12 дзён

ВЫДАТКІ НА ЎДЗЕЛ У ПРАГРАМЕ

Арганізатар праграмы бярэ на сябе выдаткі на пражыванне і харчаванне на тэрыторыі Польшчы падчас візіту. Арганізатары бяруць на сябе выдаткі па падрыхтоўцы і рэалізацыі праграмы візіту. Удзельнікі атрымаюць запрашэнні, якія даюць права на бясплатныя візы ў Польшчу. Арганізатары не вяртаюць дадатковых выдаткаў, звязаных з атрыманнем візы, напрыклад, з паездкай у консульства. Удзельнікі аплачваюць выдаткі на страхоўку, патрэбную для атрымання візы ў Польшчу.

Выдаткі на праезд

Удзельнікі праграмы Study Tours to Poland для студэнтаў бяруць на сябе частку выдаткаў на дарогу, звязаных з паездкай у Польшчу. Удзельнікі з Беларусі атрымліваюць агульную даплату на выдаткі на праезд у памеры да 100 злотых.Выдаткі на зваротным шляху (міжнародны транспарт) бярэ на сябе арганізатар візіта. Ён набывае квіткі на тэрыторыі Польшчы.

Падрабязней studytours.pl.

Крыніца: adukacyja.info

Marta

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

13 гадзін ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

15 гадзін ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

1 дзень ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

1 дзень ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

5 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

6 дней ago