Засталося зусім мала часу каб паўдзельнічаць у конкурсе ад Праваабарончага цэнтра “Вясна”. 30 лістапада апошні дзень!
ПЦ “Вясна” працягвае конкурс сярод моладзі (і не толькі) да 30 лістапада на hand-made вырабы – паштоўкі для палітвязняў, ілюстрацыі, калажы, фотаздымкі, відэаролікі ды слоганы на праваабарончую тэматыку!
Калі ты жадаеш праявіць салідарнасць з палітвязнямі, калі цябе цікавяць такія тэмы як:
роўнасць, свабода, свабода слова і вольнае выказванне сваіх перакананняў, свабода сумлення, перамяшчэння, мірных сходаў, асацыяцыяў, права на адукацыю, на годнае жыццё, правы жанчын, правы дзіцяці і г.д.
Калі ты неабыякавы да такіх праблемаў як:
дыскрымінацыя, наяўнасць смяротнага пакарання, катаванні людзей –
Тады мы чакаем тваіх прац!! Выказвайце сябе! Крэатыўце!
Галоўны прыз – графічны планшэт! Іншых пераможцаў таксама чакаюць такія прызы як флэшкі, навушнікі і г.д.!
У Беларусі вельмі абмежаваная колькасць беларускамоўных паштовак, асабліва тых, якія можна даслаць нашым палітвязням, што ўжо працяглы час знаходзяцца ў ізаляцыі. Сапраўды выдатна, калі тыя, хто за свае погляды апынуўся за кратамі, маглі б атрымліваць сапраўды адметныя аўтарскія паштоўкі, створаныя з душой – менавіта для іх і менавіта сваімі рукамі. Вось так і прыйшла ідэя правесці конкурс hand-made паштовак для палітвязняў!
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
– лепшая hand-made паштоўка для палітвязняў (усе паштоўкі будуць потым адпраўленыя палітвязням, лепшыя будуць надрукаваныя для шырокага распаўсюду);
– лепшая ілюстрацыя, калаж, комікс на праваабарончую тэматыку (прымаюцца малюнкі да артыкулаў (іх 30) Дэкларацыі правоў чалавека ці да пэўных календарных датаў, звязаных з правамі чалавека, асобаў, падзеяў і г.д.);
– лепшая флэш-паштоўка
– лепшы відэа-ролік
– лепшы праваабарончы слоган
– лепшы фотаздымак
Колькасць прац, прадстаўленых на конкурс ад адной асобы, неабмежаваная.
Чакаем вашыя прапановы да 30 лістапада на электронны адрас: konkurs@spring96.org (абавязкова ўказвайце сваё імя альбо псеўданім, узрост, электронны адрас, нумар мабільнага тэлефону), а самаробныя паштоўкі можна прынесці, папярэдне дамовіўшыся па тэлефонах 331-08-44 (гарадскі) і (29)7885609 (мабільны).
Пераможцы атрымаюць узнагароды 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека. Жадаем поспехаў!
Крыніца: http://spring96.org/be/news/58435
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…