Культура

Літаратурная вечарына (фота)

82 гады таму на свет з’явіўся вялікі чалавек – Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч, легендарная асоба ў беларускай літаратуры. З гэтае нагоды АРР “Дзедзiч” правяло літаратурную вечарыну прысвечаную знакамітаму паэту, празаіку, драматургу, публіцысту, перакладчыку і кінасцэнарысту!

Сустрэча праводзілася ў кавярні “Фея”, дзе сабралася каля 15 удзельнікаў. Тых, хто прыйшоў на сустрэчу чакала цікавая гісторыя жыцця і творчасці паэта, займальныя гульні і конкурсы з салодкімі прызамі. Па праектару паказвалі фота імянінніка розных часоў. Удзельнікі прадэманстравалі веданне біяграфіі пісьменніка, складалі мазаіку з выявай аднаго з яго твораў і проста размаўлялі.

У канцы вечара кожны меў магчымасць прадэкламаваць любімыя вершы і выказаць нешта, што засталося на сэрдцы ад яго творчасці.

Каментарый удзельнiка Юрыя:

Вельмі добрая вечарына, шмат знаемых твараў!
Калі б яшчэ было больш чытачоў. Маю параду, у наступны раз, на літаратурную вечарыну прынесці некалькі кніг аўтара, якому будзе прысвечана вечарына, каб кожны (таксама той, хто не падрыхтаваўся) мог чытаць, што яго надхніць.Вялікі дзякуй усім, хто прыклаў руку да падрыхтоўкі гэтага мерапрыемства! Нізкі вам паклон!

Пакінуць адказ