Грамадства

Жыхары Брэсту дамагліся ад ўладаў экспертызы ў справе незаконнай будоўлі аптэкі

Ужо некалькі месяцаў жыхары дома №32 па вуліцы Набярэжнай абласнога цэнтру спрабуюць давесці, што пры будаўніцтве прыватнай аптэкі ў міжкалоннай прасторы іх 12-павярховага будынку парушаны нормы закону. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Сама будоўля мусіла скончыцца яшчэ ў кастрычніку, але людзі, што жывуць у гэтым доме, катэгарычна супраць з’яўлення аптэкі менавіта ў гэтым месцы, бо лічаць, што Брэсцкі гарвыканкам парушыў заканадаўства, калі без згоды жыхароў, якія з’яўляюцца дольшчыкамі, заключыў інвестыцыйную дамову з мінскім прадпрыемствам “Формула жыцця” (гэтая фірма замовіла будаўніцтва аптэкі).

Нягледзячы на тое, што разгляд гэтай справы ў раённым і абласным судах скончыўся не на карысць жыхароў, яны дамагліся ад гарвыканкаму правядзення незалежнай экспертызы, якая б мусіла засведчыць, ці ёсць бяспечным будаўнітцва аптэкі ў міжкалоннай прасторы дома, які яшчэ некалькі гадоў таму знаходзіўся ў аварыйным стане і патрабаваў узмацнення фундаменту.

Адначасова жыхары дома №32 па вуліцы Набярэжнай не хаваюць намеру дамагчыся і аб’ектыўнага разгляду сваёй скаргі на ранейшыя судовыя рашэнні ад Вярхоўнага суда Беларусі.

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ