Categories: Грамадства

Адказ з Гомельскага гарвыканкаму: у адным сказе – восем памылак (дакумент)

Гомельскі гарвыканкам даслаў адказ актывістам «Талакі» па пытанню захавання драўлянай забудовы ў цэнтры горада. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Нагадаем, актывісты моладзевай краязнаўчай грамадскай арганізацыі «Талака», гарадской арганізацыі ТБМ, а таксама іншыя ініцыятывы і неабыякавыя грамадзяне падпісалі калектыўны зварот да ўладаў за захаванне ўнікальнай драўлянай забудовы, якая зараз руйнуецца ў цэнтры горада. Улады заклікалі правесці грамадскія слуханні па дадзенаму пытанню.

Згодна з законам аб зваротах грамадзян, адказ з дзяржаўных структур павінен давацца на мове заяўніка. Але актывісты «Талакі», якія звярталіся ў гарвыканкам на беларускай мове, атрымалі адказ на трасянцы. У адным толькі сказе – пра накіраванне ліста ў іншую структуру, былі дапушчаны восем памылак. Так, напрыклад, было напісана, што «жыллёваё палітыке», «драўляных дамов», «накіравана па прінадлежнасці», «падгатовкі».

Падпісаны адказ так: «наместнік» «А.Н.Чыстік» – нават тут дапушчаны памылкі!

Раней выявілася, што і ў пракуратуры не ведаюць беларускай мовы. Апазіцыянер Кастусь Жукоўскі звяртаўся са скаргай у пракуратуру на беларускай мове. Адказ ён атрымаў не нейкай мове, аддалена падобнай на беларускую. Напрыклад, у тэксце адказу ўжываюцца фразы «накіроўваю для разгляду па істоце» (замест «па сутнасці»), «апавяшчаю Жукоўскага аб напрамку звароту для дазволу пракурору» (замест «паведамляю Жукоўскаму аб накіраванні звароту для вырашэння пракурору»). Упраўленне Следчага камітэта названае «кіраваннем Следчага камітэта».

Крыніца: spring96.org

 

Marta

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

4 гадзіны ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

2 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

5 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago