Пра вучобу ў Швецыі, паступленне, адпачынак па-скандынаўску і стасункі з нардычным характарам распавядае Паша Слюнькін. ampby.org
Вывучаць шведскую мову Паша Слюнькін вырашыў метадам “ад адваротнага”. На пачатку другога курса ён ужо ведаў ангельскую (таму адпадала нямецкая), іспанскую (таму не было сэнсу вучыць партугальскую і італьянскую) і польскую (таму “ў пралёце” былі чэшская і славацкая). Засталіся скандынаўскія.
“На той час паўсюль было чутно про шведскую хакейную каманду, таму я пайшоў у іняз запісвацца на svenska”, – ўспамінае Паша.
У лінгвістычным яго чакала велічэзная чарга, натоўп і зачыненыя дзверы. Пад дзвярыма ён пазнаёміўся з дзяўчынай, якая параіла вучыць шведскую мову ў Шведскім цэнтры. На курсы ў інязе ён так і не запісаўся, затое, правучыўшы шведскую мову 1,5 гады, падаўся на праграму ад Шведскага інстытута, якая прапаноўвалася слухачам курсаў, выйграў і на год паляцеў у Швецыю.
Паша трапіў у народную школу – шведскі варыянт “лікбеза” (ліквідацыі непісьменнасці). Для тых, хто хоча вывучыць новае ці ўспомніць тое, што не давучыў у школе. “Асаблівых геніяў там не было, у асноўным тыя, хто недаслухаў у школе і зараз хоча ўладкавацца на працу і не мае нейкіх ведаў”, – кажа Паша. Адвучыўшыся ў такой школцы і здаўшы экзамен, можна знайсці месца працы.
Таму і вучаць там усяго патрошкі – ідэальны варыянт для тых, хто хоча вывучыць мову. “Аднак па запатрабаванні маглі паставіць любы прадмет і знайсці выкладчыка. Я, напрыклад, папрасіў каб выкладалі шведскі варыянт школьнага ЧГД (Чалавек. Грамадства. Дзяржава)”, – успамінае Паша. Прадмет уключаў інфу пра сацыяльна-грамадскі лад Швецыі.
Галоўны прынцып навучання на ўсіх узроўнях: выслухаць усе меркаванні. “Нават самую лухту, нават самага адстаючага студэнта”, – смяецца Паша. Пры гэтым усе ўважліва слухаюць і намагаюцца прааналізаваць і знайсці нешта рацыянальнае і цікавае. Усім пры гэтым абсалютна камфортна, і ніхто не баіцца выказвацца, як у нас.
Больш за ўсё здзівілі Пашу адносіны паміж вучнямі і выкладчыкамі – на роўных, нават панібрацкія. “Выкладчыкаў называеш на “ты” і спачатку няёмка нават”, – кажа Паша. У шведскай мове няма ветлівай формы Вы, якая яшчэ захавалася ў рускай і іспанскай мовах, ды і ў адносінах няма фармалізма.
Паша ездзіў па праграме, якая пакрывала жыллё і давала стыпендыю. “Трохі зэканоміўшы, я яшчэ і ў Іспанію да сяброўка на выкацыях злятаў”, – смяецца Паша. Зараз такога ўжо не знойдзеш. Канечне, ў Швецыі існуюць народныя школы, праграмы для магістрантаў і дактарантаў. Аднак, ліберал-дэмакраты, якія прыйшлі да ўлады ў 2011 прынялі закон, што 100% пакрыццё выдаткаў на адукацыю могуць атрымліваць толькі шведы ці грамадзяне ЕС. Таму, беларусам цалках “нахаляву” адвучыцца не атрымаецца.
У Швецыі адрозная ад нашай сістэма адукацыі: бюджэтнага навучання няма, усё платнае. Аднак, існуе паралельная ўстанова, якая выдае стыпендыі. Калі швед паступае ва ўнівер, ён адразу падае дакументы, што яго прынялі, на стыпендыю і лёгка атрымлівае пакрыццё 60-80%. Абсалютна рэальна атрымаць і стыпендыю на ўсю суму аплаты за навучанне.
Першае, што кідаецца ў вочы: шведы абсалютна не камунікабельныя. Усе вельмі кансерватыўныя, трымаюць адлегласць, вядуць сябе стрымана. І амаль не размаўляюць!
“Пасля пар усе ішлі ў кампус, садзіліся за кампы і абсалютна не размаўлялі. Ці вось сядзяць на аўтобусным прыпынку на адной лаўцы і камунікуюць праз інтэрнэт – і гэта абсалютна натуральна!” – здзіўляецца наш суразмоўца.
Пэўна, іх разбэсціла тое, што ў кожным, самым простым рэйсавым аўтобусе вайфай. “Сеў ў аўтобус, адкрыў ноўтбук, паставіў лайк – прыгажосць”, – смяецца Паша.
У Швецыі даволі шмат усяго ўмоўна бясплатнага. Напрыклад, медыцына, якая поўнасць пакрываецца падаткамі. Калі швед хварэе, ён ідзе да бясплатнага лекара, які выпісвае яму квіток, па якому ён проста атрымлівае лекі ў аптэцы. Але гэта толькі для грамадзян.
“Адзін мой паход да ўрача каштаваў 280 еўра – акурат 1,5 стыпендыі”, – ўспамінае Паша. Беларуская страхоўка пасля пакрыла. Праўда, вельмі неахвотна.
Лазня, лыжы і фролбол – вось тыповы шведскі адпачынак. Лазня ці сауна ёсць у кожным доме і кампусе. Фролбол – гэта такі тып хакея ў памяшканні, калі гуляюць маленькімі клюшкамі і мячыкам, які ўнутры полы. Прычым часта гуляюць сямейнымі і змешанымі камандамі – з вялікім імпэтам.
Крыніца: ampby.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…