Грамадства

Жыхары Брэста жадаюць ведаць, куды ідуць грошы з мясцовага бюджэта

У Брэсцкі гарвыканкам і гарадскі савет дэпутатаў 1 лютага накіраваны зварот ад мясцовых жыхароў з просьбай прадаставіць рашэнне ўладаў, якім быў зацверджаны Брэста на 2013 год. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Як паведаміў адзін з ініцыятараў звароту Ігар Маслоўскі, у гэтым лісце звяртаецца ўвага на тое, што рашэнні мясцовых органаў улады аб бюджэце, якія адносяцца да агульнадаступнай інфармацыі, насельніцтва можа атрымаць толькі праз платныя прававыя рэсурсы накшталт “Эталон” і “Кансультант-плюс”. Аўтары звароту падкрэсліваюць, што прадастаўленне такой інфармацыі падаткаплацельшчыкам за іх жа грошы супярэчыць задачам дзяржавы, зацікаўленай у веданні грамадзянамі сваіх законаў. Існуючая сістэма таксама істотна абцяжарвае доступ грамадзянам да такіх прававых актаў, што не спрыяе іх безумоўнага выканання.

Аўтары звароту прапануюць не толькі змяшчаць падобныя мясцовыя нарматыўныя акты на сайце Брэсцкага гарвыканкама, але і там жа даводзіць да жыхараў праекты бюджэту і ладзіць іх грамадскае абмеркаванне. Таксама выказана просьба размяшчаць справаздачу аб выкананні бюджэту за мінулы год.

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ