Святочную імпрэзу 3 лютага ладзілі Баранавіцкая Рада Таварыства беларускай мовы і Польскі дом. Кандыдаты гістарычных навук Ніна Стужынская і Андрэй Кіштымаў распавялі пра асобу Кастуся Каліноўскага і асаблівасці паўстання 1863 года на Беларусі. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Першая дырэктарка Польскага дома ў Баранавічах Альжбета Даленга Ужосэк выказала сваё бачанне ролі Кастуся Каліноўскага ў развіцці беларускай мовы і дзяржаўнасці. У сваім выступленні грамадская актывістка Анжэла Камбалава паказала, як вобраз Каліноўскага асвятляўся ў кіно, літаратуры і мастацтве. А паэт Алесь Белы прачытаў свае вершы, прысвечаныя касінерам Кастуся Каліноўскага. З цікавасцю аматары роднай гісторыі ўдзельнічалі ў гістарычнай віктарыне, прысвечанай падзеям вызвольнага паўстання 1863 года. Яе правёў старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ Віктар Сырыца. Інтэлектуальны турнір паказаў, з аднаго боку, цікавасць людзей да асобы Каліноўскага, а з другога – як многа нам трэбы яшчэ чытаць, каб дасканала ведаць пра жыццё і дзейнасць нашага “караля Літвы” (менавіна так сяляне-паўстанцы заходняй і цэнтральнай Беларусі называлі свайго правадыра паўстання 1863 года).
Мінскія барды і выканаўцы Раман Яраш, Віктар Сямашка і Юльяна Літвінава спявалі народныя песні, а мясцовы спявак Алесь Грыцавец выканаў патрыятычную песню Сокала-Воюша, прысвечаную змагарам за свабоду. На заканчэнні свята Галіна Ярашэвіч і Таццяна Малашчанка выканалі песню “Бэз Мілавідаў”, прысвечаную касінерам 1863 года.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 80 чалавек.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…