Categories: Грамадства

«Справа- водства па-беларуску!» просіць футбольныя клубы больш шырока ўжываць беларускую мову

Актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Справаводства па-беларуску!» напярэдадні пачатку чэмпіянату Беларусі па футболу ў вышэйшай лізе звярнуліся да дванаццаці клубаў-удзельнікаў чэмпіянату з прапановай больш шырока ўжываць беларускую мову падчас арганізацыі, правядзення і асвятлення матчаў. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Каардынатар «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак нагадвае, што ў час мінулага чэмпіянату актывісты ўжо звярталіся з падобнай ініцыятывай да клубаў і атрымалі станоўчыя водгукі. Але іх рэалізацыя была адкладзена, матывуючы гэта тым, што сезон ужо пачаўся, і ўносіць нейкія змены ў арганізацыю альбо цяжка, альбо немагчыма. «Але нам было ад некаторых клубаў дадзена абяцанне, што ў новым сезоне нашы прапановы ў тым ці іншым выглядзе будуць падтрыманы. Зараз мы вырашылі нагадаць футбалістам аб іх слове, спадзяюся, яны яго стрымаюць», – адзначыў Ігар Случак.

Сярод іншага было прапанавана наносіць на форму футбалістаў іх прозвішчы па-беларуску, на роднай мове праводзіць гукавое суправаджэнне гульняў на дамашніх стадыёнах, зрабіць беларускамоўную версію сайтаў, праводзіць прэсавыя канферэнцыі па-беларуску, а таксама больш шырока ўжываць беларускую мову па-за гульнёй і ў стасунках з прэсай.

Таксама ў звароце да кіраўніцтва футбольных клубаў актывісты грамадзянскай ініцыятывы нагадалі, што футбол – гэта той спорт, які прыцягвае ў Беларусі найбольшую колькасць прыхільнікаў. «Але акрамя гэтага, гэта і той спорт, што мае прамы ўплыў на фарміравання патрыятычнага складу характару, любові да Радзімы, родных мясцін. Гэта той спорт, што гуртуе народ. А ў Беларусі гэты народ – беларусы, і мова гэтага народу – беларуская. У вас ёсць магчымасць уплываць на тое, каб беларускай мовы ў Беларусі было болей», – гаворыцца ў звароце.

Заяўнікі лічаць, што рэалізацыя іх прапаноў не прынясе затрат, але дазволіць не толькі падвысіць патрыятызм сярод беларусаў, пашырыць выкарыстанне беларускай мовы, але і падвысіць цікавасць да чэмпіянату, а гэта, ў сваю чаргу – больш прададзеных квіткоў і рэкламы – прамая выгада для клуба.

Крыніца:spring96.org

Marta

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

19 гадзін ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

22 гадзіны ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

2 дні ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

2 дні ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

6 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

7 дней ago