Пабачыў свет лютаўскі нумар бюлетэня “Дзедзіч”. Папяровую версію можна атрымаць у нашых распаўсюджвальнікаў на большасці факультэтаў БрДУ, або у офісе “Дзедзіча”. А сёння мы прэзентуем новы фармат выкладання электроннай версіі бюлетэня.
Большасць карыстальнікаў сайта “Дзедзіча” выказаліся за тое, што ім нязручна спампоўваць бюлетэнь “Дзедзіч” у фармаце *.pdf, як ён прадстаўлены ў нашым архіве: https://dzecikava.org/samvydat/dzedzich/.
Сёння мы прэзентуем новы фармат. Чытаць бюлетэнь можна непасрэдна на сайце. Дастаткова націснуць мышкай на выяве першай старонкі і бюлетэнь адкрыецца на ўсё акно. А калі пасля гэтага яшчэ раз націснуць мышкай, то выява павялічыцца яшчэ больш і можна будзе чытаць артыкулы проста з экрана вашага манітора.
Калі ласка, сустракайце! “Дзедзіч” №80, за люты 2013г.
Карыстаючыся нагодай паведамляем, што мы шукаем журналістаў для працы ў рэдакцыі “Дзедзіча”. Калі вы адчуваеце ў сабе журналісцкі патэнцыял, звяртайцеся па нашых кантактах. Дапаможам, навучым, адправім на бясплатныя стажыроўкі і зробім з вас сапраўдных акул клавіятуры 🙂
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…