Categories: Грамадства

Брэсцкая група грамадскага маніторынгу змагаецца за гістарычны твар горада

На брыфінгу, які сябры групы грамадскага маніторынгу Ірына Лаўроўская, Валер Фамінскі і Уладзіслаў Абрамовіч  правялі для прадстаўнікоў мас-медыя Берасцейшчыны, было адзначана, што руйнаванне гістарычнай спадчыны адбываецца без ведама грамадскасці. Паводле Праваабаронскага цэнтра “Вясна”.

Эксперты звярнулі ўвагу на тое, што ўлады цішком маніпулююць ахоўнымі зонамі крэпасці, змяншаючы іх, а таксама прадаючы дамы гістарычнай каштоўнасці, змешчаныя ў цэнтры Брэста, знішчаюць публічную прастору.

Горадабудаўнічая дзейнасць адбываецца без аб’яўлення тэндэра. Як падкрэсліў Валер Фамінскі, забудовы горада аддадзены ўладамі прарабам і інвестарам.

Няма ніякай адказнасці за нанясенне шкоды гістарычным каштоўнасцям, адзначылі эксперты.

Па словах Ірыны Лаўроўскай, “у выніку некарэктнага аўтарытарнага ўпраўлення  гарадскімі тэрыторыямі, узнікла небяспека поўнага знішчэння марфалогіі помнікаў горадабудаўніцтва 19 стагоддзя. Ставіцца пад пагрозу захаванне ландшафтаў старога горада і крэпасці, якія могуць быць уключаны ў спісак ЮНЭСКА.”

На брыфінгу вырашана накіраваць ва ўладныя структуры пісьмо з патрабаваннем прыпініць будову маставога насыпу праз роў крэпасці.

Будаўніцтва маста на ахоўваемай тэрыторыі таксама пачалося цішком.

Крыніца: spring96.org

Marta

View Comments

  • Очень важно остановить этот,на мой взгляд,вандалический процесс уничтожения национального достояния-исторического центра Бреста.Безхозяйственая и непатриотическая политика властей удивляет своим равнодушием к духовным ценностям нации.Нет слов,чтобы выразить наше возмущение.Законадательная база по историко-культурным ценностям города никак не работает.Вопрос: кто-нибудь и когда-нибудь за это ответит? Общественность не очень активна,наверное,потому ,что это не касается её лично(вот такая не совсем замечательная черта нашей ментальности).Спасибо за Ваш труд и за Ваше неравнодушие.Удачи и здоровья!

    • Усё, таму што няма адказнасць ніякай!! ні табе штрафаў, нічога. Тре змены ў заканадаўстве і павысіць адказнасць за незаконныя дзеянні чыноўнікаў...
      а грамадскасць нашая, насамрэч пасіўная(

      у горада павінен быць свой дух, свая настальгія, якую адміністрацыя абменьвае на грошы(

      і крыўда і сорам..

      • Каб нешта змяніць трэба аб'ядноўвацца разам і адстойваць

    • Я бы тоже выразил возмущение. Правильно ответили, надо объединяться)

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

3 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

4 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

6 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago