Categories: Грамадства

“Чарга”: не будзь абыякавым (відэа)

Актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”  стварылі  анімацыйны фільм “Чарга”. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Фільм закранае глыбока філасофскія тэмы: чалавечае жыццё  і раўнадушша грамадства ў дачыненні да тэмы смяротнага пакарання.

Сутнасць гэтага фільма тлумачыць каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”  ў Беларусі Андрэй Палуда:

“У сваім новым мультфільме “ Чарга ” актывісты кампаніі хацелі раскрыць такі аспект, як абыякавасць да пытання смяротнага пакарання з боку беларускага грамадства. Часцяком людзі нават не задумаваюцца над тым, што пытанне смяротнай кары датычыцца кожнага з нас, паколькі прысуды выконваюцца ад імя Рэспублікі Беларусь.

Сапраўды, кожны грамадзянін стаіць у сваёй чарзе, ідуць дні, гады, а людзі стаяць ў чарзе каб скончыць школу, атрымаць дыплом, знайсці выгодную працу… Астатнія праблемы чапляюць людзей вельмі рэдка.

У  межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”  мы заклікаем да таго, каб людзі не былі абыякавымі ў жыцці, асабліва у сітуацыі наяўнасці смяротнага пакарання ў краіне пад назваю Беларусь. Бо пакуль існуюць суды – існуюць і судовыя памылкі, а у нашай краіне такой памылкай можа стаць жыццё нявіннага.

Таму мы за НЕсмяротнае пакаранне…  Не будзь абыякавым, далучайся і ТЫ !

Крыніца: spring96.org

Marta

Recent Posts

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

1 дзень ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

4 дні ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago

4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце

Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…

2 тыдні ago