Грамадства

У Брэсце пададзена заяўка на правядзенне 1-майскай дэманстрацыі

Ініцыятарамі правядзення гэтага мерапрыемства з’яўляюцца мясцовыя актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі БСДП (Г) Ігар Маслоўскі, адпаведная заява 15 красавіка накіравана ў гарвыканкам. Пры гэтым кіраўнік брэсцкіх сацыял-дэмакратаў нагадаў, што на працягу дзесяці апошніх гадоў прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці рэгіёну рэгулярна дасылаюць заявы на арганізацыю падобных акцый, але пад рознымі прычынамі першамайскую дэманстрацыю чыноўнікі гарвыканкаму забараняюць. Апошняя санкцыянавая ўладамі “маёўка” адбылася ў Брэсце ў 2002 годзе.

Па словах Маслоўскага, “сёлета ў Міжнародны дзень салідарнасці працоўных у барацьбе за свае правы мы хочам выказаць пратэст супраць існуючай кантрактнай сістэмы, нізкага ўзроўню заробкаў, росту коштаў на прадукты харчавання, тавары першай неабходнасці і камунальныя паслугі, а таксама спроб чыноўнікаў увесці плату за наведванне паліклінік і знаходжанне ў бальніцах”.

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ