Грамадства

Меркаванні ў ААН з нагоды 27 гадавіны аварыі на ЧАЭС

З такой прамовай выступіў прэс-сакратара генеральнага сакратара ААН з нагоды 27 гадавіны аварыі на ЧАЭС. Паводле прваабарончага цэнтра “Вясна”.

Адзначаючы дваццаць сёмую гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС, мы аддаём належнае работнікам аварыйна-выратавальных службаў, якія, рызыкуючы жыццём, змагаліся з яе наступствамі, тым, хто быў вымушаны пакінуць свае дамы, – а іх больш за 330 000 чалавек – і мільёнам, якія пражываюць у заражаных раёнах людзей, якія доўгі час знаходзіліся ў стане псіхалагічнага шоку, выкліканага бесперапыннай трывогай пра сваё здароўе і дабрабыт.

Незлічоная колькасць жанчын, мужчын і дзяцей, якія пацярпелі ад радыякцыйнага забруджвання, ніколі не павінны быць забытыя.

Пацярпелы раён усё яшчэ не адышоў ад наступстваў аварыі. Наступствы экалагічнай шкоды для харчовых ланцужкоў ў выніку траплення ў іх радыякцыйных рэчываў, а таксама для зямельных і водных рэсурсаў будуць у многіх выпадках адчувацца яшчэ доўгія гады.

У той жа час прыемна адзначыць, што людзі сёння атрымалі шанец весці нармальнае жыццё.

Для замацавання гэтых абнадзейлівых тэндэнцый Генеральная Асамблея абвясціла 2006-2016 гады «Дзесяцігоддзем рэабілітацыі і ўстойлівага развіцця» пацярпелых раёнаў. План дзеянняў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па Чарнобылі адлюстроўвае нашу прыхільнасць справе дасягнення мэтаў Дзесяцігоддзя з дапамогай засяроджвання ўвагі на сацыяльна-эканамічным развіцці, прапагандзе здаровага ладу жыцця і забеспячэнні эканамічнай самадастатковасці насельніцтва.

Людзі, якія змагаюцца з наступствамі Чарнобыльскай аварыі, праяўляюць вялікую ўстойлівасць. Тым не менш яны па-ранейшаму маюць патрэбу ў падтрымцы.

Генеральны сакратар звяртаецца да міжнароднай супольнасці з заклікам праяўляць шчодрасць пры аказанні дапамогі пацярпелым раёнам у іх барацьбе за доўгачаканае вяртанне да нармальнага жыцця.

Міжнародная супольнасць вынесла шэраг важных урокаў з дзейнасці па пераадоленні гуманітарных наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Гэтыя ўрокі знайшлі адлюстраванне ў падрыхтаваным Упраўленнем Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па каардынацыі гуманітарных пытанняў даследаванні па тэме «Забеспячэнне ўзаемасувязі паміж сістэмай каардынацыі гуманітарнай дзейнасці і сістэмай рэагавання на ядзерныя аварыі», які змяшчае высновы, якія могуць выкарыстоўвацца і ў іншых сітуацыях, звязаных з атамнымі аварыямі, ва ўсім свеце. Генеральны сакратар заклікае прымаць далейшыя меры па выкананні рэкамендацый, якія змяшчаюцца ў гэтым даследаванні.

Сёння, праз 27 гадоў пасля трагедыі Чарнобыля, Генеральны сакратар заяўляе аб прыхільнасці сістэмы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый далейшаму аказанню дапамогі асобам, якія пацярпелі ў выніку Чарнобыльскай аварыі, і працы па ўмацаванні ядзернай бяспекі і ўстойліваму развіццю энергетыкі ва ўсім свеце.

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ