Грамадства

Брэсцкія інваліды губляюць падтрымку

Брэсцкія інваліды пазбаўлены магчымасці скарыстацца паслугамі цэнтра “Зімародак”.Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Галоўная прычына палягае ў тым, што рэабілітацыйна-аздараўленчая ўстанова, што мае такую назву і месціцца каля вёскі Забалацце ў Брэсцкім раёне, няма сродкаў на працяг сваёй дзейнасці.

Заснавальнікам цэнтра “Зімародак” з’яўляецца рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў. Але, паколькі арганізацыя мае грамадскі статус і не займаецца гаспадарчай дзейнасцю, усе праекты па рэабілітацыі інвалідаў ажыццяўляліся, галоўным чынам, за кошт спонсарскай дапамогі і ахвяраванняў. Як адзначае кіраўнік цэнтра Галіна Дзівакова, гэта дазваляла “Зімародку” паспяхова займацца не толькі рэабілітацыяй і аздараўленнем людзей з абмежваннымі магчымасцямі, але і ладзіць спартовыя спаборніцтвы, творчыя імпрэзы. Акрамя таго, пачынаючы з 1997 года, две з паловай тысячы інвалідаў у якасці гуманітарнай дапамогі атрымалі адмысловыя вазкі, адзенне, адукацыйныя паслугі (апошнія дазвалялі набыць прафесію і ўладкавацца на працу).

Але зараз з-за адсутнасці фінансавання ўсе праграмы ў цэнтры “Зімародак” спыненыя і брэсцкія інваліды пазбаўлены магчымасці прайсці рэабілітацыю паблізу абласнага цэнтру.

Крыніца: spring96

Пакінуць адказ