Маніторынг 11 судовых пасяджэнняў па справах аб адміністратыўных правапарушэннях правяла 20 чэрвеня група назіральнікаў Праваабарончага цэнтра “Вясна” і Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend). Паводле праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Назіранне праводзілася ў судах Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў г. Менску на працэсах у дачыненні да Адушка У.Я., Мухіна Р.К., Спеўрука Я.А., Бучы І.І., Кашынскага, Смародскага С.М., Казаковай А. В., Чафранава А.А., Ліпковіча У.І., а таксама ў дачыненні да яшчэ двух грамадзян, прозвішчы якіх не ўдалося адсачыць.
Пад час маніторынгу назіральнікі адзначылі шэраг парушэнняў. Так, інфармацыя аб судовых пасяджэннях у дачыненні да 10 грамадзян (прозвішчы і ініцыялы суддзяў і асобаў, якія прыцягваюцца да адміністартыўнай адказнасці, зала судовых пасяджэнняў, нумар артыкула) на інфармацыйных стэндах адсутнічала.
Падчас разгляду спраў у дачыненні да 10 грамадзян пад старшынствам суддзі Камушкіна А.М. (не прадстаўляўся грамадзянам у слуханні) адзін судовы працэс доўжыўся не больш за 5 хвілін.
Вельмі часта асобам, у дачыненні да якіх вядзецца адміністратыўны працэс, не зачытвалі іх правы і абавязкі, не зачытвалі пісьмовыя матэрыялы справы, дэ-факта праводзілі скарочаны парадак судовага пасяджэння (без тлумачэння працэдуры і наступстваў гэтага), не зачытвалі пастанову аб адміністратыўным правапарушэнні, а толькі прымалі рашэнне пра санкцыю на месцы; не тлумачылі працэдуру абскарджання пастаноў. Таксама ў нібыта адкрытым судовым пасяджэнні не былі агучаны артыкулы Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, па якіх прыцягваюцца грамадзяне. Ні ў адным з працэсаў не прысутнічалі ні сведкі (супрацоўнікі міліцыі), ні прадстаўнікі органа, які вядзе адміністрацыйны працэс.
Што тычыцца саміх умоў працы назіральнікаў, неабходна адзначыць, што маніторынгавая група сутыкнулася з некаторымі перашкодамі з боку работнікаў суда, аднак пасля тлумачэнні функцый назірання была дапушчана да назірання ў залу судовага паседжання.
Крыніца: spring96.org