Грамадства

Жыхары шукаюць абароны ў пракуратуры ў канфлікце з уладамі

Падставай для звароту ў наглядную ўстанову жыхароў дома №10 па вуліцы Астроўскага ў абласным цэнтры было тое, што гарвыканкам патрабуе высялення, спасылаючыся на аварыйны стан будынка.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна” , цікавым з’яўляецца той факт, што ў 2011-м годзе брэсцкія ўлады заключылі інвестыцыйную дамову з прыватнай кампаніяй аб продажы гэтага дома, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, ў цэнтры горада.

Яшчэ праз год будынак быў прызнаны аварыйным і адтуль пачалі высяляць жыхароў. Але з высяленнем у мікарараён, што знаходзіцца на ўскрайку Брэста, пагадзіліся не ўсе людзі, якія з’яўляюцца ўласнікамі кватэр.

Так, адна з іх – Валянціна Мальцава – лічыць, што ў сітуацыі прымусовага высялення жыхароў было парушана права на ўласнасць, а сама інвестыцыйная дамова пра продаж дома мусіць быць адменена.

“Абурае сам факт заключэння такой дамовы ў абход нас, як уласнікаў, бо кватэры былі прыватызаваныя разам з падваламі і дапаможнымі памяшканнямі. Не было ніякіх звестак пра заключэнне дамовы, з намі ўвогуле на гэты конт ніхто не размаўляў, затое раптоўна будыгнак прызналі аварыйным”, – кажа Мальцава, якая спадзяецца, што ў пракуратуры Брэсцкай вобласці зробяць наалежныя высновы і прызнаюць парушэнні з боку гарадскіх уладаў.

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ