Categories: Еўраклуб

ЕГУ чакаюць змены

Бяззменны рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту ў Вільні Анатоль Міхайлаў сыдзе, а колькасць студэнтаў-небеларусаў будзе павялічаная да 20%.

Гэтыя факты прыведзеныя ў артыкуле «The European Humanities University Responds», размешчаным у выданні Belarus Digest у адказ на серыю крытычных публікацый парталу, прысвечаных стану ўніверсітэта ў выгнанні.


Рэктар ЕГУ прафесар Анатоль Міхайлаў

Галоўная выснова аўтараў Belarus Digest, замежных і беларускіх даследчыкаў: апошнім часам ЕГУ змяніў фокус сваёй працы з беларускіх даследаванняў на абслугоўванне чаканняў шырэйшага колу студэнтаў з былога Савецкага Саюзу, з-за чаго беларускія студэнты сталі проста прадстаўнікамі аднаго з рэгіёнаў, якім цікавіцца ўніверсітэт. Аўтары даследавання ставяць пытанне аб мэтазгоднасці далейшай падтрымкі «яшчэ аднаго ўніверсітэту, што стаў міжнародным» заходнімі донарамі як беларускай інстытуцыі.

«Заснавальнік ЕГУ рэктар Анатоль Міхайлаў цяпер працуе свой другі і апошні пяцігадовы тэрмін. Паводле ўніверсітэцкага статуту ён скончыцца ў 2016, — гаворыцца ў артыкуле, падпісаным ад імя ЕГУ. — Пасля закрыцця ў 2004 г., ЕГУ быў зарэгістраваны ў Літве, і прафесару Міхайлаву было прапанавана кіраваць ім у выгнанні».

Акрамя гэтага, кіраўніцтва ЕГУ заявіла пра рашэнне павялічыць максімальны ліміт студэнтаў-небеларусаў да 20% (цяпер такіх каля 5%). Такім чынам, універсітэт збіраецца атрымаць дадатковыя сродкі (студэнты-замежнікі не могуць атрымліваць стыпендыі, прызначаныя для беларусаў, але, напрыклад, літоўскім студэнтам даступныя стыпендыі літоўскага ўраду). Кіраўніцтва ЕГУ падкрэслівае, што да студэнтаў-замежнікаў высоўваюцца такія ж самыя акадэмічныя патрабаванні, як і да беларусаў.

У 2012 годзе ва ўніверсітэце навучаліся каля 1.5 тыс. студэнтаў, у тым ліку 501 студэнт-дзённік, 801 студэнт завочнага і 134студэнты-магістранты. За 5 гадоў сума датацый замежных дзяржаваў і фондаў у траставы фонд ЕГУ, з якога ў мінулым годзе ўніверсітэт атрымліваў большую частку фінансавання, склала прыкладна 16 млн. еўра.

Паводле generation.by

Darya

Recent Posts

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

2 дні ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

5 дней ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

5 дней ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

6 дней ago

4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце

Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…

2 тыдні ago

Манастыр Бернардзінак у Берасці. Што мы пра яго ведаем?

У гістарычныя часы на тэрыторыі Берасця ўзвышаўся велічны бернардзінскі манастыр, заснаваны яшчэ ў першай палове…

2 тыдні ago