Categories: Грамадства

Баранавічы: у справе Мілавідскага фэсту будзе разбірацца Брэсцкі абласны суд

Грамадскі актывіст Віктар Сырыца 8 жніўня падаў скаргу на пастанову суддзі суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы па справе Мілавідскага фэсту ў Брэсцкі абласны суд. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Нагадаем, што пастановай суддзі Кацярыны Груда ад 31.07.2013г. Віктар Сырыца быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні правапарушэння, прадугледжанага ч. 2 арт. 23.34 КаАП. Ён быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь за падрыхтоўку і арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу ў Мілавідах 2 чэрвеня 2013 года.

У сваёй скарзе Віктар Сырыца ўказвае, што ён лічыць вынесеную пастанову незаконнай па прычыне аднабокага і неаб’ектыўнага высвятлення акалічнасцяў адміністрацыйнага правапарушэння.

Віктар Сырыца давозіць абласному суду, што ніякага несанкцыянаванага масавага мерапрыемства не было 2 чэрвеня ля Мілавідскіх помнікаў. Тое, што ён зрабіў, гэта арганізаваў паездку людзей на афіцыйнае свята, анансаванае дзяржаўнай газетай “Наш край”. Ён праводзіў у Мілавідах не мітынг, а толькі патлумачыў людзям, чаму не адбылося афіцыйнага свята, і якія будуць далейшыя дзеянні прыехаўшых.

– Мая “віна” толькі ў тым, што я спрычыніўся да арганізацыі вандроўкі аматараў гісторыі і культуры на афіцыйнае мерапрыемства і імкнуўся кіраваць падманутымі і пакрыўджанымі раённымі ўладамі і дзяржаўнай газетай “Наш край” людзьмі, каб захаваць цывілізаваныя іх паводзіны ля Мілавідскіх помнікаў, – сцвярджае Віктар Сырыца.

У сваёй скарзе грамадскі актывіст даводзіць абласному суду, што высвятленне акалічнасцяў адміністрацыйнага правапарушэння суддзёй К. Груда было выканана не толькі аднабока і неаб’ектыўна, але і няпоўна, што, згодна арт. 12-14.1 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, з’яўляецца падставаю для адмены судовай пастановы. На думку Віктар Сырыцы, суд зусім не прыняў да ўвагі АКТ, складзены 02.06.2013г., які падпісалі 9 чалавек. Тое, што ў Мілавідах не было мітынгу сведчыць і пісьмое даручэнне пракурора Баранавіцкаму РАУС, якое суд таксама праігнараваў. Пракурор абавязаў РАУС правесці дазнанне факта правядзення культурніцкага фэсту 2 чэрвеня ў вёсцы Русіно (вуліца Сасновая, д.5) Баранавіцкага раёна. Замест аб’ектыўнага расследавання Русінаўскага мерапрыемства, РАУС склаў на Віктара Сырыцу 3 адміністрацыйныя пратаколы за несанкцыянаваны “мітынг” у Мілавідах, за тое, чаго на самай справе не было.

Кіруючыся арт. 9.6, 12.1, 12.9, 12.14-1 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях, Віктар Сырыца просіць адмяніць пастанову суддзі суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы К. Груда ад 31.07.2013г., а справу аб адміністрацыйным правапарушэнні спыніць з-за адсутнасці складу адміністрацыйнага правапарушэння.

Крыніца: spring96.org

Marta

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago