Categories: Культура

“Захід-2013”!

Апошні фестывальны шанец гэтага лета! “Дзедзіч” арганізуе вандроўку на “Захід-2013”.

Як бы не было шкада, але гэта лета падыходзіць да завяршэння. І таму, калі Вы не  паспелі правесці яго так, як марылі, альбо проста жадаеце яшчэ больш новых уражанняў, тады гэты шанец для вас!

“Дзедзіч” арганізуе вандроўку на адзін з лепшых фестываляў, “Захід-2013”,на якім вы зможаце пабачыць і паслухаць зорак з Беларусі (Ляпіс Трубецкой), Украіны (Воплі Відоплясова), Расіі (Noize MC) і іншых краін, весела правесці час і набыць новых сяброў. Фестываль адбудзецца з 16 па 18 жніўня ў Радатычах, што знаходзяцца побач з Львовам.

Каб трапіць на “Захід”, вам патрэбен квіток, які каштуе 300 грн (прыблізна 35$), намёт і жаданне!

Даехаць можна рознымі спосабамі: на аўтобусе  Берасце-Львоў, які каштуе 20$ у адзін бок; аўтобусам да Ковеля, а потым на электрычках (12$), або таннейшым спосабам, на электрычках з Брэсту з некалькімі перасадкамі (10$). Зрабіце сабе падарунак, адпачніце ад офісу і бетону разам з сябрамі пад прамяністым украінскім сонцам, слухая добрую музыку. Знайдзіце сабе прыгоды ўспаміны аб якіх, будуць грэць Вам душу ўвесь наступны год.

Marta

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago