Другі тыдзень моладзь працуе на шасці фермах сельгаспрадпрыемстваў Глыбоцкага раёна. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
У кожным працоўным атрадзе – па 7-8 чалавек. Студэнты прыбіраюць будаўнічае смецце, спрабуюць класці цагляны мур, пішуць “Віцебскія весткі”.
Трэцякурснікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта працуюць на ферме ў вёсцы Абруб-Беразвецкі. На аб’екце таксама занятыя будаўнікі ПУП “Глыбоцкі ПМК”, работнікі Глыбоцкага камбікормавага завода.
Улетку на фермах ў «Азярцы» і «Сяльцы» працавалі навучэнцы Глыбоцкага прафесійнага ліцэя. Дырэктар ліцэя Валянціна Шынкевіч адзначыла, што 75 навучэнцаў зараз дапамагаюць работнікам сельгаспрадпрыемстваў Глыбоцкага, Шаркаўшчынскага раёна прыбіраць бульбу і моркву. І гэта нягледзячы на тое, што навучальны год пачаўся амаль месяц таму.
Крыніца: spring96.org