ІІІ Беларускі правабарончы форум адбудзецца 26-27 кастрычніка 2013 года ў Вільні. Да ўдзелу ў Форуме запрошаны прадстаўнікі беларускіх правабарончых арганізацыяў, міжнародныя і замежныя праваабарончыя структуры. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
У часе Форуму плануецца абмеркаваць бягучую сытуацыю ў айчынным правабарончым руху, стан правоў чалавека ў Беларусі і на постсавецкай прасторы, магчымую стратэгію дзеяньняў беларускіх праваабронцаў. Таксама плануецца правядзеньне паралельных тэматычных секцыяў.
У аргкамітэт сёлетняга Форуму ўвайшлі Праваабарончы цэнтар “Вясна”, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Цэнтар прававой трансфармацыі, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”, Беларускі дакументацыйны цэнтар і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі. Тэхнічную арганізацыю Форума ажыцьцяўляе Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
Гэтае мерапрыемства ладзіцца ў працяг традыцыі, закладзенай папярэднімі Беларускімі правабарончымі форумамі, што адбыліся ў 2004 і ў 2010 гадах.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…