Categories: Культура

Творчая сустрэча з Андрэем Хадановічам

 У рамках тыдня нямецкай мовы і культуры  адбудзецца творчая сустрэча з  Андрэем Хадановічам.

У Брэсце з 18 па 27 кастрычніка праходзіць  тыдзень нямецкай мовы і культуры. Акцэнтамі праграмы маюць быць 20-годдзе партнёрства паміж беларускім Брэстам і нямецкім Равэнсбургам, 20-годдзе падзення Берлінскага муру. Тыдзень праходзіць спачатку ў Мінску, пасля ў Брэсце. У сталіцы такія мерапрыемствы ладзяцца ўжо больш за 10 гадоў, у Брэсце — толькі трэці год.

У рамках тыдня адбудзецца творчая сустрэча з  Андрэем Хадановічам. Мерапрыемства пройдзе  ў чацвер 24 кастрычніка (17.30 – 20.00) ў абласной бібліятэцы(бульвар Космонавтов 48).

Андрэй Хадановіч. Паэт, перакладчык, выкладчык, арганізатар літаратурных імпрэзаў. Нарадзіўся ў Мінску. Аўтар кніг паэзіі “Старыя вершы”, “Лісты з-пад коўдры”, “Землякі, альбо Беларускія лімерыкі”, “Сто лі100ў на tut.by”, “Берлібры”, “Несіметрычныя сны”.  Перакладае на беларускую мову творы ўкраінскіх, польскіх, французскіх, амерыканскіх, расійскіх паэтаў і празаікаў, напр., Шарля Бадлера, Леанарда Коэна, Юрыя Андруховіча і іншых. Ягоныя вершы і эсэ перакладзеныя на дзясятак еўрапейскіх моваў.

Чытаць  кнігі Андрэя Хадановіча  можна тут.

Глядзець праект “Чорны-белыя вершы” з удзелам Хадановіча можна тут.

 

dzedzich

Recent Posts

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

2 гадзіны ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

4 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

5 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

1 тыдзень ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago