Categories: Грамадства

ІІІ Беларускі правабарончы форум пройдзе ў Вільні

ІІІ Беларускі правабарончы форум  адбудзецца 26-27 кастрычніка 2013 года ў Вільні. Да ўдзелу ў Форуме запрошаны прадстаўнікі беларускіх правабарончых арганізацыяў, міжнародныя і замежныя праваабарончыя структуры. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

У часе Форуму плануецца абмеркаваць бягучую сытуацыю ў айчынным правабарончым руху, стан правоў чалавека ў Беларусі і на постсавецкай прасторы, магчымую стратэгію дзеяньняў беларускіх праваабронцаў. Таксама плануецца правядзеньне паралельных тэматычных секцыяў.

У аргкамітэт сёлетняга Форуму ўвайшлі Праваабарончы цэнтар “Вясна”, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Цэнтар прававой трансфармацыі, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”, Беларускі дакументацыйны цэнтар і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі. Тэхнічную арганізацыю Форума ажыцьцяўляе Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Гэтае мерапрыемства ладзіцца ў працяг традыцыі, закладзенай папярэднімі Беларускімі правабарончымі форумамі, што адбыліся ў 2004 і ў 2010 гадах.

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

5 дней ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

5 дней ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago