Адукацыя

Адукацыйны візыт для студэнтаў у Польшчу

Польска-амэрыканскі фонд свабоды, фонд „Borussia”, Калегія Ўсходняй Эўропы імя Яна Новака-Езяраньскага запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі на стажыроўку ў Польшчу.

У праграме “Study Tours to Poland” могуць прыняць удзел студэнты:

– ва ўзросьце ад 18 да 21 году;
– з высокімі паказчыкамі пасьпяховасьці, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадзкім жыцьці.

Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на пражываньне і харчаваньне на тэрыторыі Польшчы падчас візыту. Удзельнікі атрымаюць запрашэньні, якія даюць права на бясплатныя візы ў Польшчу. Арганізатары не вяртаюць выдаткі на атрыманьне візы, як, напрыклад, кошты даезду да консульства. Удзельнікі самі аплочваюць выдаткі на страхаваньне для атрыманьня ўяздной візы ў Польшчу. Удзельнікі зь Беларусі атрымаюць агульную даплату да выдаткаў на праезд у Польшчу ў памеры 100 злотых.

Каб узяць удзел, неабходна запоўніць анкету па спасылцы, далучыўшы рэкамэндацыйны ліст, ксэракопію пашпарту, заліковую кніжку, заяўку кандыдата аб тым, што ён не прымаў раней удзелу ў праграме ў адпаведнасьці з узорам.

Падрабязнасьці – на сайце

Пакінуць адказ