Вы ведаеце, які з беларускіх гарадоў першым атрымаў Магдэбургскае права? А што за асобы сабраліся на помніку 1000-годдзя Брэсту? Вядома, Вы хоць бы раз бывалі ў Брэсцкай Крэпасці. Каб выявіць шляхі для папулярызацыі гісторыі гораду, 9-10 лістапада ў Брэсце ладзілі круглы стол “Спадчына тысячагоддзя”.
Мерапрыемства праводзілася ў межах Грамадска-культурнай кампаніі “Берасце старадаўняе”. Удзельнікамі абмеркавання сталі прадстаўнікі БрДУ імя А.С. Пушкіна, Музея гісторыі горада Брэста, Гарадскога дома культуры, а таксама рамеснікі, мастакі, экскурсаводы, – адным словам, людзі, неабыякавыя да гісторыі роднага гораду. Асноўную тэму мерапрыемства арганізатары пазначылі так: “Культурна-гістарычная спадчына гораду і яе патэнцыял для стварэння актуальных культурных прадуктаў”.
Першы дзеньвыдаўся насычаны інфармацыяй. Дакладчыкамі выступілі Віктар Клімус (адзін з арганізатараў “Берасце старадаўняе”), Пётр Гарбуль (выкладчык кафедры гісторыі Беларусі БрДУ імя А.С.Пушкіна), Сяржук Кавалько (навуковы супрацоўнік Музея гісторыі горада Брэста), Вольга Мярчук (супрацоўнік музея “Берестье”, экскурсавод).
Мы даведаліся, што большасць сувенірнай прадукцыі адлюстроўвае Брэст-Літоўск канца XIX ст.-пач. XX ст. (пры тым, што адлік існавання гораду вядзецца ажно з 1019 году!).
Мы пачулі, які ўнёсак у развіццё гораду зрабіў Казімір Ягелончык, які княжыў у ВялікімКняствеЛітоўскім на працягу 52 гадоў (пры тым, што ягоная асоба аніяк не згадваецца ў інтэр’еры сучаснага Брэсту!).
Мы ўразіліся тым, што старыя людзі аддаюць свае рэчы ў музеі, бо яны не патрэбны іх нашчадкам (не так даўно фартэпіяна прынеслі, а самай старажытнай з ахвяраваных рэчаў 300 год!)
Мы пераканаліся, што веды нашы абмежаваныя, а энтузіязм бясконцы.
Што абмяркоўвалі?
- Візуальныя вобразы. Якія выявы нанесці на сувеніры? Што цікава набыць акрамя магнітаў? Як адлюстраваць архітэктурныя помнікі, якіх больш няма?
- Інфармацыя. Якія падзеі ў гісторыі гораду варта святкаваць ды помніць? Каго з вядомых берасцейцаў зрабіць героем беларускіх коміксаў і маляванак?
- Інтэрактыў. Як арганізаваць касцюмаваныя шэсці па розных эпохах? З якімі кавярнямі дамовіцца наконт фірмовай беларускай стравы? Хто будзе набываць настольныя гульні накшталт “беларускай манаполіі”?
- Турызм. Якія экскурсіі больш за ўсё цікавяць мясцовых ды гасцей? Чаму ў экскурсійных матэрыялах няма інфаграфікі? Калі ў Брэсце з’явіцца інфармацыйны цэнтр з бясплатнымі мапамі?
Каб ператварыць думкі ў рэальныя высновы, як кажуць, трэба з імі пераночыць.
Другі дзень быў прысвечаны абагульненню інфармацыі па кожнаму з накірункаў і вылучэнню самых верагодных для выканання ў бліжэйшы час пунктаў. А ўвечары можна было заслужана адпачыць: паслухаць этнамузыку гурта “Cad Goddeu” і патанчыць сярэднявечныя танцы з клубам “Берасцейскі замак”.
Што вырашылі?
Калі Вы адчуваеце непераадольнае жаданне паўплываць на паляпшэнне культурнага вобразу горада – далучайцеся да грамадска-культурнай кампаніі “Берасце старадаўняе”!
Аўтар: Вольга Малафеечава
Фота арганізатараў
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…
View Comments
Будаваць Ратушу - самая яскравая ідэя. Я, нават, дапамагу, калі гэта стане реальнасцю!
Ратуша стаяла ў сённяшняй цытадэлі - недалёка ад тэрэспальскай брамы. Зараз на яе месцы нічога няма, трава расце. Таму адбудаваць яе цалкам рэальна. І падмуркі знайсці можна, я думаю.