Categories: Грамадства

Беларусь адмовіла ва ўездзе кіраўніку Civil Rights Defenders Роберту Хорду

Кіраўніку шведскай праваабарончай арганізацыі Civil Rights Defenders Роберту Хорду 5 лістапада было адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь.Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Пра гэта стала вядома толькі зараз, калі Хорд змясціў у facebook фота свайго пашпарту з пячаткай беларускай амбасады аб забароне ўезду.

Апошні раз  Роберт Хорд наведаў Беларусь у снежні 2010 года, пад час падзеяў, звязаных з выбарамі Прэзідэнта Беларусі.  Пасля разгону пратэстнай акцыі на Плошчы Незалежнасці Роберт Хорд паспеў наведаць офіс Праваабарончага цэнтра “Вясна” перад тым, як туды ўварваліся супрацоўнікі міліцыі.

“Адмоўлена”. Беларускія ўлады ў чарговы раз вырашылі не дазволіць мне трапіць у Беларусь. Я і мае калегі не змаглі наведаць краіну са снежня 2010 года ў сувязі з нашай “падрыўной” працай ў галіне правоў чалавека. Я думаю, гэта азначае, што мы робім добрую працу … напісаў Роберт Хорд на сваёй старонцы ў facebook .
На жаль, з кожным годам ў Беларусі ўсё большую частку “персонаў non grata” складаюць не тэрарысты і злачынцы, а тыя, хто крытыкуе існуючы рэжым, альбо можа данесьці іншаму свету дакладную інфармацыю пра становішча з правамі чалавека ў нашай краіне. Гэта вельмі выразна заўважна цягам апошніх гадоў, калі праз створаны ўладамі жалезны плот у Беларусь не змаглі патрапіць сотні грамадскіх дзеячоў, палітыкаў, журналістаў і праваабаронцаў з розных краінаў свету.

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

1 дзень ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

4 дні ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago

4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце

Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…

2 тыдні ago