Моладзь

У Берасці маладыя таленты змагаліся за Apple

Апошні дзень восені ў Берасці адзначыўся конкурсам талентаў Apple battle 2. Самых таленавітых чакалі прывабныя прызы – гаджэты ад фірмы Apple (iPad, iPad mini, iPod touch). У фінал прайшлі 22 удзельніка з Берасця і Берасцейскай вобласці, але і Менск праявіў інтарэс да імпрэзы.

Арганізатарамі шоў выступілі царква “Чистое сердце” і маладзёвы праект “TIME”. Адкуль узнікла ідэя правесці ў Берасці “батлы талентаў”?
Дзмітрый Чоўган, старшыня журы і пастар царквы “Чистое сердце”, кажа:

“Вельмі даўно мы заўважылі, што ў нашым горадзе шмат таленавітых людзей. Два гады таму спыталі сябе: якім чынам можна дапамагчы пачынаючым талентам? Для гэтых людзей патрэбны дзве галоўныя рэчы: сцэна і гледачы. Мы вырашылі, што ёсць магчымасць гэта даць. Першы Apple battle быў праведзены ў 2011 годзе”.

Умовы ўдзелу ў батле:
Адбор фіналістаў праходзіў у сацыяльнай сетцы “Укантакце”. Да 25-га лістапада ўключна ўсе жадаючыя маглі прысылаць на электронны адрас дэма-ролік прыкладнага выступу працягам не менш за 30 секунд. Ролік можна было здымаць на любую відэазапісваючую прыладу. Галоўнае, не якасць відэа, а выступ канкурсанта. Пасля прафесійнае журы адбірала лепшыя нумары, якія прымалі ўдзел у імпрэзе і змагаліся за галоўныя прызы.
У суботні вечар “эпл-вечарыну” адкрыў пераможца першага Apple battle – Сяргей Катовіч. Хлопец вельмі прафесійна валодае гітарай.

Пасля вядучыя запрасілі паважанае журы:

  • SPASENIE, Ігар Муха;
  • дырэктар агенства “Ваш праздник” Юрый Капуцкі;
  • кіраўнік творчага адзела царквы “Чистое сердце” Расціслаў Апановіч;
  • іміджмэйкер Анастасія Байдук;
  • харэограф студыі сучаснага танцу “May” Вольга Булачэнкава;
  • старшыня журы Дзмітрый Чоўган.

    Сярод удзельнікаў былі не толькі музычныя нумары, журы адабрала вельмі разнастайныя таленты. Напрыклад, Дзмітрый Азарка прыехаў на вечарыну на роліках з Менску. З 16 год катаецца паўсюль, дзе толькі можна. А пачалося ўсё з прагляду відэа пра слалам. На берасцейскай сцэне Дзіма паказаў публіцы фігурнае катанне па конусах, скачкі праз людзей і рознае пераадоленне бар’ераў. Сёння 21-гадовы хлопец марыць зрабіць сваё хобі працай на ўсё жыццё. Але пакуль што Дзіма скончвае 5 курс і будзе інжэнерам-праграмістам.


Прыехалі на імпрэзу і зомбі ў выглядзе гурта “Holopopollo”. Крышачку спелі, шмат цяжкай музыкі, блуканне па зале, але хлопцы калярова сябе размалявалі пад сапраўдных зомбі. Вось і ўсё шоў.


Лунінецкі гурт “MadMay” змог разварушыць вараную публіку. Вакаліст прадэманстраваў добры інтэрактыў з гледачамі, чым і запаліў берасцейцаў.


Таксама на вечарыну зазірнулі “вяндліна і сыр берасцейскай сцэны” – так адзначылі вядучыя батла дуэт Навальныя. Два хлопца з гітарай і кларнэтам гралі папулярныя кампазіцыі. Дуэт то схадзіўся, то разыходзіўся, мяняў некалькі назваў, але “як гаварыць адзін мой знаёмы, ваша музыка “навальвае”, – кажа Дзяніс. Адсюль і назва дуэта. Вось так проста ў творчым працэсе прыходзяць не толькі словы і музыка, але і назвы дуэтаў.


Фокуснік Павел Шчарбак удзельнічае ў такім конкурсе другі раз. На першым батле Павел атрымаў прыз гледачовых сімпатый за збіранне кубік-рубіка на хуткасць. У гэтым годзе фокуснік разводзіў публіку і журы, як мог. Па жыцці Павел у свае 24 гады ўжо працуе на прафісійным узроўне: вяселлі, карпаратывы, імпрэзы.


Яшчэ берасцейцам прадэманстравалі магічныя шары ад Ігара Чыпоўскага, Сяргей Шмоц ліха абыйшоўся з фтбольным фрыстайлам, танцавальны калектыў “One way” паказаў танцам ваенную моц у жаночых руках. Канешне, было шмат жаночага вакала на расейскай і ангельскай мовах.
Пасля 4-х часоў спеваў вядучыя адпусцілі журы вырашаць лёс канкурсантаў. У гэты прамежак берасцейскі гурт USHUAIA спяваў вядомыя і любімыя песні. Таксама кожны з прысутнічых мог аддаць свой голас за любога з эпл-талентаў. Трэба было адправіць мэсэдж на нумар 7755 і, канешне, за грошы. Калі хочыш, каб твой выканаўца выйграў – плаці!
Журы раіцца, USHUAIA спявае, а карэспандэнт Дзедзіча вырашыла даведацца, каму берасцейская публіка прысуджае прызавыя месцы.

Вольга
“Я адзначыла дуэт Косця Дземідовіч і Іра Чэхава, трыо “Flame”, якое пела на іўрыце  і хлопца на роліках. Яны рвалі залу, качалі ўнутры. Трыо калі пела, у мяне дрыжыкі бегалі па скуры. А Іра Чэхава прачула песню і аддала яе берасцейцам.”
Наталля
“Я лічу, што ўсе канкурсанты таленавітыя. Але не давала бы прызы музыкам, якія заўсёды прарвуцца. Вось такія людзі, як хлопец на роліках, фокуснік, фрыстайл – гэта бомба!”
Госці з Лунінца
“Спадабаліся Павел Шчарбак, Іра Чэхава і дзяўчыны з трыо “Flame”. Наогул мы прыехалі падтрымаць сваіх – Косцю і Іру.”
Таццяна
“Першае месца – трыо “Flame”, другое – хлопец на роліках і трэцяе – Косця Дземідовіч і Іра Чэхава”

Амаль усіх захапіла Іра Чэхава са сваім моцным вакалам з песняй Майлі Сайрус.
І вось журы выйшла з рашэннем, маладыя таленты нярвуюццу, кожны чакае, каб яго імя прагучала.
Вынікі мэсэдж-галасавання: 40 галасоў за трыо “Flame” і прыз – торт!


Спецыяльны прыз ад студыі сучаснага танцу “May” – абанемент на 12 бясплатных заняткаў любога напрамку прысуджаецца Іре Чэхавай.


Трэцяе месца і iPod уходзіць фокусніку Павлу Шчарбаку.


Другое месца і iPad mini прысуджаецца дуэту Косця Дземідовіч і Іра Чэхава.


Іра ў 17 год лічыць, што “для таго, каб зацікавіць публіку трэба быць рознай. Слухаць і бачыць адно і той жа ім хутка надакучыць.”
І першае месца і iPad touch – лунінецкі малады гурт “MadMay”.

Віншуем хлопцаў, першыя па ўсім напрамкам і сярод усіх канкурсантаў.
Самі хлопцы кажуць: “гэта ўсё энэргія, мы не сварыліся сёння.” Спіс удзельнікаў можна пабачыць у афіцыйнай суполцы “Укантакце”: Apple battle 2
Хацелася бы часцей назіраціць у Берасці падобныя імпрэзы для моладзі. Свайго роду хвіліна славы для кожнага, хто хоча заявіць пра сябе.

Аўтар: Наталля Гарайкіна

Больш фотаздымкаў з конкурсу талентаў ад Васіля Бруха:

Пакінуць адказ