Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама накіравала свой адказ у справе рэгістрацыі асветніцкага грамадскага аб’яднання “Брэсцкія хрысціянскія дэмакраты”. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Як вынікае з адказу, які быў дасланы старшыні аргакамітэта гэтага аб’яднання Зміцеру Шурхаю, назва арганізацыі, з пункту гледжання юрыстаў аблвыканкама, не адпавядае вызначэнню грамадскага аб’яднання. У адказе гаворыцца, што слова “хрысціянскія” можа ўваходзіць у назву рэлігійнай арганізацыі, якая ставіць на мэце асветніцкую дзейнасць у галіне вывучэння хрысціянскага веравучэння, а слова “дэмакраты” можа ўваходзіць у назву палітычнай партыі.
Ва ўпраўленні юстыцыі таксама паведамілі, што ў адпаведнасці з заканадаўствам грамадскім аб’яднаннем “з’яўляецца дабраахвотнае аб’яднанне грамадзян для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных, культурных і іншых правоў, але не для рэалізацыі свабоды сумлення, палітычных праграм”.
Варта дадаць, што ранейшая спроба зарэгістраваць арганізацыю брэсцкіх хрысціянскіх дэмакратаў таксама была беспаспяховай, у тым ліку з прычыны таго, што ініцыятары стварэння грамадскага аб’ядання не ўзгаднілі яго назву з “рэгіструючым органам”. Тады пярэчанні ў галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама выклікала нібыта неадпаведнасць назвы арганізацыі на рускай і беларускай мовах (“Брестские христианские демократы” і “Берасцейскія хрысціянскія дэмакраты”).
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…