Categories: Грамадства

Чыноўнікі не бачаць дыскрымінацыі беларускамоўных у законатворчым працэсе

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч атрымаў адказы ад уладаў з нагоды зварота ў Канстытуцыйны суд аб дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзянаў.  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Фактычна ўсе законы ў краіне прымаюцца па-руску, адсутнічае афіцыйны пераклад нарматыўна-прававых актаў на другую дзяржаўную мову, беларускую. Аднак чыноўнікі не бачаць у гэтым дыскрымінацыі.Так, у лісце з Канстытуцыйнага суда за подпісам начальніка Сакратарыята А.В. Каравая па сутнасці няма адказу на асноўнае пытанне, ці адпавядаюць Канстытуцыі арт. 7 Закона “Аб мовах” і арт. 54 Закона “Аб нарматыўна-прававых актах”. Пры гэтым у дакуменце гаворыцца пра тое, што КС неаднаразова разглядаў пытанні аб роўным выкарыстанні дзвюх дзяржаўных моў – у сферы абслугоўвання абароту банкаўскіх пластыкавых картак і ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, арганізацыі цэнтралізаванага тэставання для абітурыентаў, наймення геаграфічных аб’ектаў.

Вярхоўны суд за подпісам намесніка старшыні суда А.А. Забары падрыхтаваў наступны адказ: “У адпаведнасці з арт. 17 Канстытуцыі РБ дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы. У Асноўным Законе Рэспублікі Беларусь не адзначана абавязацельства выдання і апублікавання актаў дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь на дзвюх дзяржаўных мовах – рускай і беларускай. Такім чынам, падстаў для ўнясення прапановы ў Канстытуцыйны суд РБ аб праверцы адпаведнасці Канстытуцыі РБ вышэйпералічаных норм няма”.

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, як паведамлялася раней, таксама не бачыць падставаў звароту ў Канстытуцыйна суд.
У Савеце рэспублікі прытрымліваюцца той жа пазіцыі, пры гэтым у адказе адзначаецца, што шэрагам артыкулаў Закона “Аб мовах” прадастаўлена магчымасць выбару беларускай або рускай мовы. Да таго ж, у лісце са спасылкай на Закон “Аб нарматыўна-прававых актах” падкрэсліваецца, што афіцыйнае апублікаванне нарматыўна-прававога акта на іншых мовах дапускаецца толькі пры наяўнасці яго афіцыйнага перакладу на адпаведную мову.

Пры гэтым у Адміністрацыі прэзідэнта прапаноўваюць скарыстацца перакладам на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі. У адказе за подпісам начальніка галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі А.Ф.Мaцельскага гаворыцца, што “банк даных прадугледжвае магчымасць якаснага перакладу прававых актаў з рускай мовы на беларускую і наадварот.

Валянцін Стэфановіч адзначае, што паспрабаваў скарыстацца перакладам на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі і быў непрыемна здзіўлены: “Пераклад неахайны, утрымлівае безліч памылак. Напрыклад, у Выбарчым Кодэксе назва арт. 1 перакладзена як “Дачыненні, якія рэгулююцца сапраўдным Кодэксам”. У Кодэксе Аб зямлі арт. 13 перакладаецца як “Зямельныя ўчасткі, не дзейнікі даванню ў прыватную ўласнасць, уласнасць замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый”. У Законе “Аб унясенні зменаў ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях” (ад 14.06.2004 №290-3) можна знайсці словазлучэнне “вабяць накладанне штрафу” (арт.1, датычны зменаў арт. 23.9 КаАПП). Але ў любым выпадку гэта неафіцыйны пераклад, а я звяртаўся ў Канстытуцыйны суд і іншыя дзяржорганы менавіта наконт афіцыйнага выдання і перакладу ўсіх нарматыўна-прававых актаў Рэспублікі Беларусь на дзвюх дзяржаўных мовах – беларускай і рускай”.

Праваабаронца падкрэслівае, што будзе выносіць дадзенае пытанне на міжнародны ўзровень – у Камітэт па правах чалавека ААН. Ужо сёння існуе некалькі прэцэдэнтаў, калі грамадзянам адмаўлялі ў правядзенні судовага працэсу па-беларуску, спасылаючыся на Закон “Аб мовах”.

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago