Categories: Наша Мова

Маладзёвы берасцейскі праект “Наша мова” на старце!

…Загнанае слова, ты, роднае слова! Грымі ж над радзімай зямлёй…

У 1908 годзе Янка Купала ў сваім вершы пра роднае слова ўсхваляў і нават апавяў родную мову – беларускую мову! Сёння, у час развіцця інтэрнэт-тэхналогій беларуская мова сапраўды, “па-купалаўскі” – загнаная, забытая. Чаму збольшага моладзь, за якой стаіць будучыня, так мала ведае пра свае бацькоўскія карані, не цікавіцца культурай і традыцыямі роднага краю?!

Берасцейскае студэнцкае культурна-гістарычнае аб’яднанне “Харугва” пачынае кампанію, накіраваную на папулярызацыю беларускай мовы і пашырэнне яе ўжывання сярод моладзі Берасця.
Пры падтрымцы АРР “Дзедзіч” студэнты-актывісты плануюць правесці ў перыяд са студзеня па жнівень 2014 года наступныя мерапрыемствы і конкурсы:

  1. Будзе створана група “Наша мова” у сацыяльнай сетцы “Укантакце”, дзе штодзённа будуць публікавацца цікавыя факты пра беларускую мову, тэматычныя малюнкі, правілы ўжывання розных слоў.
  2. Конкурс “Дзённікі беларуса” асабліва зацікавіць берасцейцаў, якія не ўжываюць у паўсядзённым жыцці беларускую мову.
  3. Інтэрнэт-віктарына “Ведай мову!” – актывізуе берасцейцаў-інтэлектуалаў.
  4. У конкурсе фотаздымкаў “ФотаМаўленне” запланавана дзве намінацыі “Мова, якой я ганаруся” і “Беларуская бязглуздзіца”.
  5. Фотаконкурс “Моўны фотаэкстрым” – падобны да квэсту па горадзе з выкананнем загадзя абвешчаных заданняў. Галоўны інструмент – фотаздымач. Прафесійным фатографам быць неабавязкова!
  6. Конкурс “Берасцейскі ВЕРШнік”: калі ты паэт ці не паэт, але табе ёсць, што сказаць пра беларускую мову і выказаць любоў да зямлі, мовы і Радзімы, тады табе абавязкова трэба паўдзельнічаць у гэтым конкурсе!

Увага! У кожным конкурсе галасаваннем будуць абірацца 3 пераможцы. Кожны атрымае прыз і запрашэнне на ўдзел у праекце на будучыню.

Усіх крэатыўных берасцейцаў запрашаем прыдумаць ЛАГАТЫП да праекту “Наша мова”. Як і ва усіх конкурсах 3 суперкрэатыўшчыкі атрымаюць ПРЫЗЫ.

Таксама студэнтамі “Харугвы” запланаваны беларускі інфармацыйны бум: улёткі “10 міфаў пра мову”, паштоўкі “Любі па-беларуску” да Дня ўсіх закаханых, буклет з беларускімі народнымі казкамі для самых маленькіх жыхароў Берасця, налепкі і каляндарыкі.

Самае прыемнае, як заўсёды, напрыканцы – 2-х дзённая турыстычная экспедыцыя “Свабодная Берасцейшына”. Зазірнем на берасцейскія сядзібы, паразважаем пра будучыню беларускай мовы ў нашым асяроддзі каля вогнішча, як сапраўдныя “прыродныя турысты”, заначуем у намётах.

Для ўсіх прыхільнікаў, неабыякавых, актыўных або проста чытачоў: ёсць пытанні?

  • тэлефануем прэс-сакратару кампаніі “Наша мова” Наталле Гарайкінай на нумар +375 29 208 88 14;
  • пішам на электронны адрас: NataliaGarajkina@gmail.com
Прэс-служба АРР “Дзедзіч”
dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

21 гадзіна ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago