Categories: Культура

У Берасці прайшоў 5-гадзінны семінар для нявест

У мінулую нядзелю, 26 студзеня, у берасцейскім гатэлі “Эрмітаж” прайшоў 5-гадзінны семінар для маладых берасцеек пад назвай “Як правільна арганізаваць вяселле самастойна.” Арганізатарам сустрэчы выступіла маладая дзяўчына, якая ў мінулым годзе выйшла замуж, – Аляксандра Молаш.

Семінар меў выразную структуру: 2 блокі па 2 гадзіныз кава-паўзай, прыемнай музыкай і гутаркай.

Перадгісторыя. У дыпломе Аляксандры стаіць запіс: выкладчык фізікі і матэматыкі, працуе, наогул, тэстыроўшчыкам праграмнага забеспячэння. У 2013 годзе самастойна, без дапамогі арганізавала сваё вяселле, на якое збірала грошы 7 гадоў. Да арганізацыі не толькі вяселляў, але і вечарынак, канцэртаў, мерапрыемств Саша прыйшла яшчэ ва ўніверсітэце. Сяброўка з кампаніі выходзіла замуж, вось Саша разам з іншымі дзяўчынамі ўзялі на сябе арганізацыю дзявочніка.

Пасля была прыемная сляза шчасця, што мы ўсе разам і падаравалі штосьці прыемнае, – успамінае Саша.

Так і панеслася, адно за другім: вяселлі, дзявочнікі, потым юбілеі, дні народзінаў. У 2013 годзе Саша вырашыла, што можа займацца арганізацыяй мерапрыемств афіцыйна, і з’ехала ў Кіеў вучыцца.

Вышэйшая адукацыя павінна быць у любой структуры. Канешне ёсць супаркрэатыўныя і таленавітыя людзі без адукацыі. Але я не лічу сябе супарталенавітай, і ідэі не сядзяць толькі ў маёй галаве.

Самай малодшай нявесце Аляксандры – 20 год, старэйшай – 25 год.
У мінулым годзе аб’яднанне берасцейскіх і мінскіх фатографаў “Dreamwedding” выступілі ідэйнымі арганізатарамі першага семінара для нявест. Па задумцы дзяўчыны зрабіць такія сустрэчы штогодняй традыцыяй.

Я бы хацела, каб мінулая сустрэча пераклікалася з сучаснай. Не была адарваным кавалкам.

На пытанне пра адносіны з канкурэнтамі, Саша адказвае вельмі цвёрда:

Я не праводжу маніторынг канкурэнтаў, не аналізую іх палітыку. Я іду сваім шляхам. Для кожнага агенцтва знойдзецца свой кліент. Берасцейскія агенцтва – шматпрофільныя, а я займаюся толькі вяселлямі.

Абдумаўшы ўсе моманты з шчаслівай падзеі ў сваім жыцці, маладая арганізатарка лічыць галоўнай памылкайсамастойную арганізацыю свайго вяселля ад А да Я. Абавязкова трэба, каб быў арганізатар ці шэраг памочнікаў.

Парады нявестам ад Аляксандры Молаш:

  1. На маім вяселлі не было роляў, усе адпачывалі і адчувалі сябе на свяце. Так я і раю сваім нявестам.
  2. Пакуль маладыя збіраюцца, фатаграфуюцца, госці могуць выконваць квэст па горадзе.
  3. Сведка не павінна працаваць ад ранку да ранку. А толькі быць правай рукой нявесты ў дапамозе яе вобразу. Дапамога павінна быць правільнай.
  4. Калі не ведаеш дакладна гісторыю той ці іншай традыцыі, не выкарыстоўвай яе наогул.
  5. Не падабаецца каравай? Выхад – невялічкі кекс кожнаму госцю.

У гэтым годзе арганізатарка вырашыла пазваць на семінар яшчэ і самых блізкіх маладой нявесты – маці, жаніха, сябровак нявесты. Па-першае, усе пытанні, якія ўзнікалі на выступах спікераў адразу вырашаліся на месцы. Па-другое, асабліва матулі адчулі момант сур’ёзнасці і адказнасці за кожную дробязь у падзеі.

Таксама семінар даў магчымасць дзяўчынам пагутарыць паміж сабою ў перапынках, падзяліцца тым, што ўжо распрацавана і ідэямі на недалёкую будучыню.

Спікерамі мерапрыемства выступалі эксперты ва ўсіх сферах падрыхтоўкі вяселля:

  • паслугі цырульні;
  • макіяж;
  • вясельныя салоны;
  • мужчынскія касцюмы;
  • вясельныя прыналежнасці;
  • фларыстыка і дэкор;
  • фотаздымак;
  • відэа;
  • упрыгожванне каравая ці торта.

Спікеры збольшага перапляталіся ў тэмах паміж сабою, таму што вяселле – гэта складаны працэс, які патрабуе шмат душэўных укладанняў.

Амаль кожны з экспертаў падрыхтаваў для берасцеек зніжкі і сімвалічныя падарункі.

Першы блок атрымаўся больш інфармацыйным, у другім блоку разгарнулася актыўная гутарка, наладзіўся дыялог паміж гасцямі і спікерамі.

У зале гатэля для гасцей семінара запрошаныя фларысты і дэкаратары падрыхтавалі міні-выставу па дэкору вясельнага стала і залы.

Дэкор стала маладых

Яшчэ трэба спыніцца на дзвюх мадэлях семінару – Вікторыя і Максім. У дзяўчыны вяселле адбудзецца зусім хутка: 15 лютага. Над яе вобразам увесь час падзеі працавалі цырульнік, візажыст, была раней падабрана сукенка. Напрыканцы сустрэчы Вікторыя выйшла сапраўднай нявестай.

Што тычыцца жаніха, то Максім адгуляе сваё вяселле 4-га мая. З хлопцам усё збольшага прасцей – падабраць касцюм, гальштук ці бабачку. Але Кацярына, прадавец-кансультант мужчынскіх касцюмаў, зрабіла некалькі заўваг наконт мужчынскай постаці. Вельмі рэдка касцюм сядзіць на жаніхе ідэальна, таму што фігуры і стандарты не супадаюць. Кацярына раіць адразу ў краме звяртацца да швяі.

Фатограф адмеціў наступныя важныя моманты: асабістая сустрэча з фатографам, працягласць фотасесіі – 1-2 гадзіны, агульная праца з кліентам: ад 3 да 8 дзён, выбар фатографа пакінуць за арганізатарам.

Эксперт па відэаграфіі: “фотаздымкі – моманты, а відэа – час”, абавязкова забірайце зыходны матэрыял, не лянуйецеся даведацца пра некалькі розных відэаграфаў.

Напрыканцы Аляксандра Молаш зрабіла падарунак нявесце з нумарам 14 – бясплатная каардынацыя вясельнага дня. Нумар вызначаўся выпадкова.

Як бачаць свой шчаслівы дзень маладыя берасцейкі

Кіра (вяселле ў жніўні):

Я па прыродзе перфекцыяніст і хачу арганізаваць сваё ідэальнае вяселле. Пакуль падрыхтавана толькі маральна. Мяне натхнілі прыклады відэа арганізацыі вяселля. Да семінару лічыла, што беларускія вясельныя брэнды нічога годнага не шыюць.

Алеся (сяброўка Кіры):

Вельмі ўразіла, што з дробязей складаецца ўся атмасфера вяселля. Ніколі не думала, што ад карункі на сукенцы залежыць, якія кветкі ў букеце. Можна было ўсё запісваць у нататнік і складаць ідэальны вобраз падзеі.

Маладая пара Наста і Сяргей (вяселле ў жніўні):

Мы абмяркоўвалі первую частку семінара. Хацелася бы па-іншаму: працы некалькіх салонаў, візажыстаў, крам з мужчынскім адзеннем, каб можна было выбраць. Не хапае варыянтаў для выбару.Спікеры распавядалі пра вопыт у Маскве. Нам не цікава, што там за мяжой. Трэба дэманстраваць прыклады Берасця. На сёняшні момант мы замовілі толькі рэстаран. За сукенкай хутчэй за ўсё паедзем у Мінск.

Наста:

Калі жаніх не захоча класічны касцюм і нават пінжак, я настойваць не буду. Галоўнае, каб было зручна. Мне падабаюцца ўсе сукенкі, я нават магу выйсці ў доўгай кашулі.

Таццяна (маці нявесты, вяселле ў ліпені):

Вельмі шмат карыснай інфармацыі дае семінар. І ўсім рэкамендую ў наступным годзе наведаць мерапрыемства. На сёняшні дзень мы дакладна ведаем толькі дату вяселля – гэта самае простае. Самым складаным здаецца – месца правядзення. У нас будзе 100 чалавек, а недзе змясціць.

Юля (вяселле ў верасні):

Часу зусім няма шукаць асобна кожную частку працэса падрыхтоўкі вяселля. На семінару ўсё распавядуць і пакажуць. Пры гэтым я зэканомлю свой час і з нявестамі паразмаўляю. Па сваёй вясельнай падзеі я пакуль што знайшла толькі месца – аграсядзіба “Три богатыря”. На сёняшні момант вырашаем пытанне з вядучым і праграмай. Сукенкі пакуль няма. Сяброўкі адказваюць за пошук цырульніка і візажыста. Стыль вяселля – блакітныя, марскія тоны.

Дарагія нявесты, калі ў Вас ёсць пытанні да спікераў семінару, Вы можаце звяртацца да Аляксандры Молаш.

Яе кантакты: http://vk.com/sn_brest (суполка Ўкантакце) ці па тэлефоне: +375 29 721 71 87

Кансультант па дэкарацыі тортаў

Фларысты

Кацярына, удзельніца мінулага семінару

Кансультант-прадавец мужчынскіх касцюмаў

Спікер па тэматыцы вясельных упрыгожванняў

Музыкальная частка

Паслугі цырульні

Послугі вясельных салонаў

 

Аўтар: Наталія Гарайкіна

Фотаздымкі: Васіль Брух

dzedzich

View Comments

  • Алксандра - настоящий профессионал! Доверить ей организацию свадьбы - значит получить настоящий праздник для себя и гостей! Сегодня, в нашем современном мире так важен правильный подход к церемонии! А с профессиональной координацией события получить качественный результат очень просто! Желаю всем чудесной свадьбы и БОЛЬШОЙ ЛЮБВИ!)

    • Ольга, а Вы были на семинаре? Или по опыту работы с Александрой знаете ее как профессионала своего дела?

  • Оформление просто супер. Такое изысканное. Два совсем разные, но такие изумительные оформления. Когда рассматривала поближе, было видно, что проработанны даже самые мельчайшие подробности. С Эйфелевыми Башнями просто поразило. Не думала, что у нас в городе могут такое представить.Казалось, что такое можно увидеть только за рубежом. Елена-декоратор большая молодец!!! Обязательно буду рекомендовать ее всем!

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago