У гарадскім доме культуры 31 студзеня берасцейцы маглі першымі ўбачыць кліп, а таксама пачуць новы сінгл берасцейскага праекту SAINT GOOSEBERRY пад назвай PERFECT PAIR. Аматараў электроннай музыкі прыйшло прыкладна 40 чалавек. Гэта былі сапраўдныя прыхільнікі творчасці маладых электроншчыкаў. Сінгл выйшаў на маскоўскім лэйбле.
Як кажа саліст Анатоль:
Не буду ўтойваць, у Берасці цяжка штосьці рабіць, асабліва тое, што падабаецца толькі сабе. Я выпадкова адправіў дэма-запіс у Маскву. Сінгл зачапіў людзей, цікавы. Былі спробы паказваць, скідваць у краіне, але нічога сур’ёзнага не выйшла.
Гурт Saint Gooseberry існуе з 2010 года. Грае альтэрнатыўную электронную музыку.
Спачатку ўсё гэта было свавольствам, потым ужо сфармавалася ў нешта. І мы прыйшлі да думкі, што творчасць можна паказаць публіцы. Спачатку нічога не планавалі.
Склад: Анатоль Курыс – саліст, Валерый Сакалоў (SKLF) – берасцейскі гуру электронай музыкі (з 2010), Кірыл Куш – гітарыст (з 2012).
Публіка Saint Gooseberry :
музыка не для ўсіх, але, як паказвае практыка, на канцэрт прыйшлі нават і дарослыя берасцейцы. У Еўропе музычныя самавыяўленні больш успрымаюцца, чым у Беларусі. Таму для кліпу і выбралі Perfect pair – для ўсіх. (Анатоль Курыс)
Берасцейцы пра асацыяцыі з музыкі Saint Gooseberry
Аматарка электроннай музыкі Надзея кажа:
Мурашкі па скуры ад сэксуальна-драйвавай энэргетыкі групы. Мозг спрабуе чапляцца за асацыяцыі: Мамонаў, Sade, Depeche Mode, сінці-поп 80-x … дарэмна – Saint Gooseberry ўнікальныя. І з-за гэтай сваёй унікальнасці ім цяжка будзе стаць мэйнстрымам у нашай краіне, якая звыкла да шаблонаў. Зычу гурту і Анатолю не здавацца і настойваць на сваім таленце, асабліва таленце эксперыментаваць. Захопленая, чакаю працягу…
Маладая берасцейка:
Незвычайнае, касмічнае, за душу чапляе, што хочацца слухаць. Гэта музыка не для беларускай моладзі, у нас мала хто зразумее яе. Нават колькасць людзей на канцэрце таму пацверджанне. За мяжой больш шануюць такую музыку, чым у нас.
Аляксандр, дарослае пакаленне:
Ведаеце, я сюды ішоў і не ўяўляў, што я пачую. Я пытаў арганізатараў. Адказ – электронная музыка. Яшчэ і свая. Значыць, будзе штосьці непрадказальнае і жахлівае. Тое, што я пачуў – вельмі моладзевае, дынамічнае і прафесійнае. Шкада, што моладзь у зале не танчыла, гэтая музыка добрага начнога клубу. Сёння ў хлопцаў няма канкурэнтаў на беларускай сцэне ў гэтай нішы. Такая музыка будзе запатрабавана, але дзе – не ведаю.
Каля паўгадзіны публіку разагравалі “дыджэі-электроншчыкі” – SKLF і Павел Прохараў.
На адной сцэне з салістам Sciana група сыграла рок-н-рол. Трэцяя песня прагучала сумесна з берасцейскім басістам з групы Terrakod – Леанідам Багдановічам.
Родныя людзі пра творчасць
Ірына, маці саліста, кажа, што яны з татам любяць такую музыку. Як высветлілася, музыкальныя гены Анатолю перадаліся ад таты. На гэтым канцэрце маці ўбачыла і пачула лепшае з усяго, што было, і адзначае прагрэс у творчасці сына.
Наталля, кабета Анатоля, пра музыку:
Усё фактурнае, незвычайнае, цяжкае – гэта маё. У нашай краіне людзі не гатовыя ўспрымаць такую музыку, цяжка знайсці тут сваю публіку. Патрэбна вельмі добрае прасоўванне, каб данесці музыку да мэтавай аўдыторыі, якая смелая, неардынарная. Людзі, якія з характарам і духам, думаюць больш шырока за звычайных людзей.
Праслухаць сінгл: Perfect Pair ад Saint Gooseberry .
Суполка ў сацыяльных сетках: Saint Gooseberry.
Фотаздымкі ад Васіля Бруха:
Аўтар: Наталля Гарайкіна
Калі ў вас дома жыве кот, то вы ведаеце, што самы вялікі стрэс для яго…
У лістападзе галоўная задача арганізму – дацягнуць да Новага года, пажадана здаровым. Таму што шэрасць,…
Хочаш зрабіць нешта сваё – пайдзі ў дэкрэтны адпачынак. Неўзабаве выхаванне малога дзіцяці нярэдка абуджае…
Цеплыня – бадай што самае падыходзячае слова, калі мы кажам пра гліну. Адразу ўспамінаеш тую…
Штрыхі складаюць вобраз і настрой. На палотнах людзі, якіх мы не ведаем, але нешта заёмае…
Калі вы лічыце, што глядзець фільмы і чытаць кнігі, а потым іх абмяркоўваць – гэта…