Categories: Грамадства

Падтрымка моладзі ў Еўропе: прынцыпы, палітыка, практыка

Семінар для прадстаўнікоў/-чак беларускіх моладзевых арганізацый і ініцыятыў, зацікаўленых у сістэмнай працы на карысць інтарэсаў моладзі, адбудзецца 22-23 лютага.

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА”, пры падтрымцы Еўрапейскага Моладзевага Форума, запрашае ўдзельнікаў беларускіх моладзевых арганізацый і ініцыятыў  прыняць удзел у семінары, скіраваным на пашырэнне ведаў маладых беларусаў па тэмах, звязаных з моладзевай палітыкай і прасоўваннем інтарэсаў моладзі на розных узроўнях. Семінар “Падтрымка моладзі ў Еўропе: прынцыпы, палітыка, практыка” з’яўляецца першым з мерапрыемстваў, запланаваных Радай для правядзення ў 2014 годзе ў межах адукацыйнага курса “Акадэмія моладзевай палітыкі”.

Першы семінар пройдзе 22-23 лютага ў Мінску.

Тэмы семінара

Што такое моладзевая палітыка і чаму моладзь вылучаецца асобнай катэгорыяй.

Развіццё моладзевай палітыкі ў Еўропе.

Праблемы развіцця моладзевай палітыкі ў Беларусі, магчымасці на яе ўплываць.

Хто можа прыняць удзел у семінары?

Да ўдзелу ў першым семінары, які пройдзе 22-23 лютага ў Мінску, запрашаюцца прадстаўнікі/-чкі недзяржаўных моладзевых арганізацый ці ініцыятыў ва ўзросце ад 18 да 31 году, якія пражываюць у Беларусі і зацікаўленыя ў працы, скіраванай на абарону і прасоўванне інтарэсаў беларускай моладзі.

Перавага пры адборы будзе аддавацца прадстаўнікам/-чкам сяброўскіх арганізацый Беларускага нацыянальнага савета “РАДА”. Вітаецца актыўны ўдзел моладзі з рэгіёнаў Беларусі.

Што трэба, каб прыняць удзел?

Каб прыняць удзел неабходна запоўніць анкету  і выслаць яе да 20 лютага на адрас info@rada.fm з тэмай ліста “АМП”.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне падчас семінара.

Анкета для ўдзелу ў моладзевым семінары:  anketa-dlia-udzelu-e-seminary

 

dzedzich

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

18 гадзін ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

3 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

6 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago