Categories: Грамадства

Брэст: адпіскі чыноўнікаў як сродак упарадкавання дарог

У Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі накіравана скарга жыхароў вуліцы Сонечнай наконт незадавальняючага стану тратуараў, дарожнага пакрыцця, а таксама адсутнасці ліўневай сістэмы на гэтай вуліцы. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

У звароце адзначаецца, што яшчэ летась жыхары брэсцкага мікрараёна Рэчыца звярталіся да мясцовых уладаў з гэтымі набалелымі пытаннямі, аднак атрымлівалі адказы, што ва ўмовах скарачэння бюджэтнага фінансавання ажыццявіць мерапрыемствы па праектаванню і будаўніцтву тратуараў, дарожнага пакрыцця і сістэмы “ліўнёўкі” не ўяўляецца магчымым. Адначасова ў адказах гаворка ішла пра тое, што выкананне патрэбных работ у мікрараёне “будзе ўлічвацца пры фармаванні праграмы добраўпарадкавання на наступныя гады”, але не ўзгадваліся нават прыблізныя тэрміны выканання работ.

Як паведаміў актывіст кампаніі “Гавары праўду” Ігар Маслоўскі, жыхары вуліцы Сонечнай лічаць рэакцыю брэсцкіх уладаў звычайнай адпіскай, бо па сутнасці калектыўны зварот н быў разгледжаны. “З адказаў гарвыканкама і аблвыканкама можна зрабіць выснову, што органы выканаўчай улады па згаданых у звароце фактах не прынялі ніякага рашэння, і гэта з’яўляецца парушэннем артыкулаў 9 і 15 Закона РБ “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, а таксама Закона РБ “Аб санітарна-эпідэмічным дабрабыце насельніцтва”. Таму скаргай у Міністэрства ЖКГ актывісты нашай кампаніі, разам з жыхарамі вуліцы Сонечнай, хочуць дамагчыся, каб узгаданыя факты гаротнага стану гэтай вуліцы знайшлі сваё пацверджанне, а міністэрства выдала прадпісанне брэсцкім выканаўчым органам аб прыняцці мер па выпраўленню сітуацыі”, – кажа Ігар Маслоўскі і падкрэслівае, што ў сувязі з істотным павелічэннем інтэнсіўнасці пешаходнага і транспартнага руху, адкрыццём новых аб’ектаў, з’яўленнем аўтастаянкі і будаўніцтвам жылых дамоў, тэхнічны стан вуліцы Сонечнай яшчэ больш пагоршыўся.

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

4 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

5 дней ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

5 дней ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago